Браслаўскія бібліятэкары зладзяць беларускамоўны "флэш-моб"
Адбудзецца ён y Міжнародны дзень роднай мовы.
Флэш-мобам яны называюць запланаванае мерапрыемства, нягледзячы на тое, што доўжыцца яно будзе ўвесь працоўны дзень, а не некалькі хвілін, як прадугледжвае “класіка жанра”.
21 лютага супрацоўнікі Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі маюць намер гаварыць з наведвальнікамі выключна на беларускай мове і чакаюць ад іх таго ж. А каб у чытачоў быў час згадаць колькі беларускіх словаў, аб “флэш-мобе” ў раённай бібліятэцы іх папярэджваюць загадзя.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
Дзед Барадзед (17.02.2012 12:15)
Малайцы! Вось так трэба агітаваць за мову, а не пагрозамі! Малайцы!!!
Дзед Барадзед (17.02.2012 12:31)
Прабачце, але ж дадам: было б някепска, каб нехта з вашых журналістаў напісаў, чым гэта акцыя закончылася, як рэагавалі наведвальнікі бібліятэкі на яе. Мне здаецца, Л. Лунёва магла б гэтую інфармацыю аператыўна падрыхтаваць. Яна часта піша па слядах падзей.