Еўрапейская народная партыя патрабуе пераносу Чэмпіянату свету па хакеі 2014
Панеўрапейская права-цэнтрысцкая партыя, адна з найбуйнешых партыяў у Еўропе, прыняла рэзалюцыю па Беларусі.
У тэксце рэзалюцыі гаворыцца:
«Прымаючы да ўвагі нашу папярэднюю пазіцыю адносна плачэўнай сітуацыі ў Беларусі; Шкадуючы аб тым, што на працягу апошніх 17 гадоў Беларусь кіруецца жалезным кулаком дыктатуры, што пазбаўляе беларускі народ асноўных правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону, фальсіфікуе вынікі выбараў і знішчае палітычных апанентаў;
Лічачы абсалютна нямыслімым, што такая краіна мае праводзіць буйное спартовае мерапрыемства сусветнага ўзроўню, таму што спорт мусіць несці радасць свабоды, плюралізму і еднасці, з гэтае прычыны лічачы цалкам непрымальным тое, што Беларусь, кіраваная Лукашэнкам, можа прымаць Чэмпіянат свету па хакеі 2014;
Патрабуем, каб на наступным з’ездзе Міжнароднай федэрацыі хакею, які адбудзецца ў траўні ў Хельсінкі, было прынята рашэнне аб пераносе Чэмпіянату свету 2014 у іншае месца да таго часу, пакуль Беларусь не здабудзе свабоду і годнасьць;
У выпадку, калі такое рашэнне ня будзе прынята, Еўрапейская народная партыя заклікае ўсе федэрацыі хакею краінаў Еўрасаюзу і іншых дэмакратычных дзяржаваў байкатаваць гэтыя гульні!»





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне
Петр (22.02.2012 13:30)
Понятно,что перенос Чемпионата мира по хоккею 2014 года для многих Западных стран - это в первую очередь получение прибыли,о чем и заявляют некоторые отдельные политики ЕС так,что никакой политики,только деньги.А радоваться мы умеем и не нужно накладывать санкции на естественную потребность человека,где же здесь демократия.Диктатура какая то с садистскими наклонностями.
Сваяк (22.02.2012 13:51)
Галоўны какеіст краіны будзе гэтым вельмі пакрыўджаны. Там дзе пануюць фашысты, дзе забіваюць і катуюць людзей саромна гуляць у гульні на крыві зняволенных. Ды і эканамічнае становішча краіны, дзе жыхары збяднелі ў тры разы, не дазваляе без шкоды людзям гэта зрабіць