bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №27-28 (3566-3567) - "ЗАКУЛІССЕ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЗАКУЛІССЕ

Ланская на «Еўрабачанні»: трагедыя ці заканамернасць?

Аўтар: I 20 лютага 2012 г.
Прадстаўляць Беларусь на “Еўрабачанні” будзе Алена Ланская. З-за такіх вынікаў “ЕўраФэсту”
Гюнеш адмовілася выходзіць на сцэну, а хлопцы з гурта Litesound білі посуд.

Як вядома, у фінал нацыянальнага адбору прабілася пяць удзельнікаў — выканаўцы Юзары, Вікторыя Алешка, Гюнеш, Алена Ланская і гурт Litesound. Але за запаветнай хрустальнай птушкай — сімвала перамогі ў “ЕўраФэсце” — накіравалася Алена Ланская.

Самая маладая заслужаная артыстка Беларусі, пераможца “Славянскага базару”, успрыняла сваю перамогу спакойна, паправіла блакітную сукенку і спела на развітанне песню-канкурсантку All my life.

Магчыма, Алена натрэніравала нервы падчас скандалу, які ўспыхнуў пасля таго, як “Народная Воля” апублікавала лісты, якія сведчылі аб тым, што праз адміністрацыйны рэсурс слухачоў і гледачоў просяць падтрымаць спадарыню Ланскую.

“Я абсалютна спакойна стаўлюся да таго, што пішуць, — каментуе рэакцыю на сваю перамогу Алена Ланская. — Калі чалавек робіцца знакамітым і папулярным, у любым выпадку ў яго знаходзяцца як прыхільнікі, так і сапернікі. Таму не жадаю мусіраваць тое, што не даказана, і тое, што нехта падрабіў ці прыдумаў. Хачу яшчэ сказаць, што да канца не было вядома, хто пераможа, бо ў тым жа інтэрнэце ўвесь час то я была на першым месцы, то Гюнеш, то Litesound. І тут ужо ўсё залежала ад тэлегледачоў і прыхільнікаў”.

Адным з першых спадарыню Ланскую павіншаваў Філіп Кіркораў, які на фінальным канцэрце праспяваў дзве песні і паразважаў аб тым, колькі добрага звязвае яго з беларускімі канкурсантамі. А вось калегі па цэху не спяшаліся радаваць Алену добрымі словамі. Пакуль вядучыя ўшаноўвалі дзяўчыну з птушкай, удзельнікі Litesound пад выклікаючыя зайздрасць апладысменты прыхільнікаў білі посуд у грынруме, а Гюнеш увогуле накіравалася дадому і на сцэну не выйшла. Слухаўку яна таксама не здымае, відавочна, хоча адпачыць ад тлуму і эмоцый. Дэмарш Гюнеш, з аднаго боку, зразумелы — яе лічылі фаварыткай конкурсу, пераможцы “Еўрабачання-2011” Эл і Нікі са сцэны прасілі галасаваць за яе. Пры гэтым за дзень да фіналу ў тэлесустрэчы з усімі фіналістамі “ЕўраФэсту” Гюнеш ні слова не сказала аб магчымай фальсіфікацыі вынікаў...

Ці заслугоўвае Ланская месца на “Еўрабачанні”? Магчыма, заслугоўвае, але брудныя факты, якія выкрыліся да фіналу, абнуляюць талент і стараннасць. Спявачцы самой прыйдзецца адказваць на пытанне, ці варта была гульня свеч. Еўропа выкажа свой погляд у паўфінале “Еўрабачання” 24 мая.

Што тычыцца нечаканай славы, то Ланская магла дасягнуць яе і іншымі сродкамі. Народ ужо абмяркоўвае новыя скандалы: вунь журналіст “Комсомолки” абразіў “твар Беларусі” Ірыну Дарафееву! Куды там простай магілёўскай дзяўчыне Лене Ляпохінай...

 

ДАРЭЧЫ

З вынікамі галасавання будуць разбірацца

Насуперак усім чуткам, якія сцвярджалі, што Аляксандр Лукашэнка — вялікі прыхільнік творчасці Алены Ланской, ён аддаў загад разабрацца ў выніках галасавання падчас фіналу нацыянальнага адборачнага тура “ЕўраФэсту”. Спецыяльная камісія павінна высветліць, ці адпавядаюць агучаныя лічбы галасавання рэчаіснасці.

Магчыма, будуць выкрыты такія ж прыкрыя факты, як і гісторыя з сімвалам перамогі на “ЕўраФэсце” — крыштальнай птушкай ад Swarovski. Заснавальнік конкурсу Аляксандр Ціхановіч сцвярджаў, што блакітную птушачку рабілі пад заказ за 3 тысячы еўра. Як высветлілася, набыць “эксклюзіў”, вельмі падобны на гэты, можна праз інтэрнэт прыкладна за 750 долараў. Рэдкасць аказалася серыйнай мадэллю 2009 года выпуску...


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл