Запрашаем у паломніцкае падарожжа на Святую Зямлю
Арганізатары запрашаюць у падарожжа ўсіх жадаючых Праграма паломніцтва разлічана на шырокае кола людзей, як католікаў, так і праваслаўных і пратэстантаў.
Апрача гэтага, усім будзе прадастаўлена цудоўная магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Ізраіля, адпачыць ва ўлонні жывапіснай прыроды гэтай краіны, аднавіць сваю духоўную раўнавагу і здабыць новыя знаёмствы. Згодна з праграмай, пілігрымы наведаюць таксама Іерусалім (Храм Гроба Госпада, Мур Плачу), Галілейскае мора, раку Іардан, Кану Галілейскую, гару Фафор, Мёртвае мора і шмат іншых месцаў. Ну і, безумоўна, храм Патэр Ностэр на Аліўнай гары, у якім па восені ў мінулым годзе была ўсталявана каменная табліца з тэкстам малітвы “Ойча наш” па-беларуску.
Сёння, як ніколі, чалавеку трэба задумацца над бегам свайго жыцця і паглядзець на тое, што адбываецца вакол яго, праз прызму Святой Зямлі. Канечне, сучасным пілігрымам падабаюцца камфортныя ўмовы пражывання (4-зорачныя гатэлі з двухразовым харчаваннем), аднак арганізатары паломніцтва стараюцца таксама забяспечыць і высакаякасную духоўную апеку. Гэтаму спрыяюць адукаваныя гіды і суправаджэнне святара. Дзякуючы такому комплекснаму падыходу, падарожжы з Piligrymka.by даюць гарантаваны адпачынак і прыносяць непаўторныя ўражанні. Як кажуць самі пілігрымы, Святая Зямля змяняе людзей.
Выдаткі звязаныя з падарожжам, складаюць: 799 долараў (уваходзіць: трансфер (Мінск—Кіеў—Мінск), пералёт (Кіеў—Тэль-Авіў—Кіеў), пражыванне ў 3—4-зорачным гатэлі).
Падрабязнасці на сайце: www.piligrymka.by
Каб даведацца больш і прыняць удзел у гэтым падарожжы, тэлефануйце прама цяпер па тэлефонах
8-029-6528294, 8-029-6187299 (Вэлком),
8-029-2172625, 8-029-5187227 (МТС).
Даведка аб арганізатарах паломніцкага тура
Рымска-каталіцкая парафія Св.Я.Кунцэвіча ў г.п.Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў на Святую Зямлю. Досвед працы ў галіне арганізацыі паломніцкіх падарожжаў больш за 5 гадоў. Сваіх прадстаўнікоў мае ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі.
Сёння касцёл можа прапанаваць распрацаваныя маршруты падарожжаў па святых месцах: у Ерусалім, у Лурд (Францыя), Фаціма (Партугалія), Сант’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія), па шляхах Апостала Паўла (Грэцыя) і шляхамі Св.Кірыла і Мяфодзія (Чэхія) і, безумоўна, у Рым-Ватыкан і на Мальту.
Пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Расонах кс.Вячаслаў БАРОК.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне