bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Як вы правялі Міжнародны дзень роднай мовы?

NV exclusive   21 лютага 2012 г. 21:55 Image 50670
21 студзеня - Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day), мэтай якога з'яўляецца садзейнічанне моўнай і культурнай разнастайнасці. Ці садзейнічалі вы ім сёння сваім уласным прыкладам?

На думку лінгвістаў, з прыкладна сямі тысячаў моваў свету да канца стагоддзя можа знікнуць палова. Беларуская мова таксама знаходзіцца сярод тых моваў, якім пагражае знікненне. Паводле складальнікаў атласу «Мовы свету ў небяспецы»  яна мае статус  «vulnerable», што літаральна азначае  «ранімая» і  «уразлівая», у сэнсе яе слабасці і безабароннасці. Такі ж самы статус мае, напрыклад, тувінская мова. Статус мог бы быць і горшы, бо колькасць актыўных карыстальнікаў у чатыры мільёны чалавек - яўна празмерна аптымістычная лічба. Пры такой колькасці носьбітаў мовы мы б штодзённа чулі яе навакол сябе. Але, на жаль, часцей за ўсё яе можна пачуць хіба што ў мёртвых запісах у грамадскім транспарце. А каб пачуць жывую гаворку, асабліва  ў сталіцы, трэба пабегаць ды пашукаць. 

Нашым сайтам была распачатая дыскусійная размова пра лёс беларускай мовы, да якой мы заклікаем актыўней далучацца ўсіх зацікаўленых. Дарэчы, як піша сайт generation.by, папулярызацыі занядбаных і чэзлых моваў добра спрыяе інтэрнэт. Не толькі інструмент глабалізацыі, але і  «глакалізацыі» таксама, у аснове якой ляжыць ідэя дэцэнтралізаванага і разнастайнага свету. 

Калі вы сваім уласным прыкладам садзейнічаеце моўнай і культурнай разнастайнасці, падзяліцеся, калі ласка, з іншымі чытачамі, якім чынам вы гэта робіце. Магчыма, ваш прыклад стане для іх прыцягальным.

 

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Basyl (22.02.2012 03:18)

Для мяне гэта быў звычайны беларускі дзень, бо даўно пачаў з сябе: учора схадзіў на канцэрт гурта "Мутнае вока" ў клубе "Re:Public", спадабалася, дык сёння паехаў туды ж за квіткамі на гурт "Pananieba", бо летась мне вельмі спадабаўся іхні альбом "На балоце", а тут яны прэзэнтуюць новы рэпак "71". Дый кліп іхні ў метро бачыў, файна, глядзіце на ю-тубе http://www.youtube.com/watch?v=lvg9wHdoKZQ Там ужо каля 800 чалавек паглядзела! А канцэрт у іх таксама ў свята - 23 лютага, Дзень БКА. Можна цудоўна, па-беларуску адзначыць, сяброўку сваю запрасіць на беларускі тусьняк. І раскажаце потым, як я правёў ГОД РОДНАЙ МОВЫ, што спыняцца не захочацца.

mikalaj-achyzha (22.02.2012 07:30)

І ў сусветны дзень роднай мовы бачыў і чуў тое ж самае, што і ў астатнія дні. Народ забываецца родную мову, не асвоіў рускую, зручней за ўсё карыстацца так званай мацернай... З раніцы чыгуначныя рабочыя на невялікай станцыі равуць, менавіта равуць, узгадваючы некаторыя часткі мужчынскага і жаночага арганізмаў, -- ідзе нешта накшталт планёркі над рэйкамі, у прысутнасці дзесяткаў двух пасажыраў, якія чакаюць электрычкі. праз гадзіну на пероне сталічнага вакзала чуеш тое ж самае. нешта не складваецца з рамонтам пандусных эскалатараў. Няўжо з брыдкімі словамі можна лепш зрабіць справу? Не думаю... Заўважаю, што дзяўчат не крыўдзіць, калі з імі размашляюць, як з бульварнымі шлюхамі. Больш таго, могуць ісці побач дзве- тры юных стварэнні і ўголас пасылаць адна адну суцэльнай нецэнзуршчынай. Людзі дзічэюць, для стасункаў дастаткова дзесятка слоў. Ім усяроўна, на роднай яны альбо на чужой.

лариса (22.02.2012 08:56)

Парень делится своими впечатлениями http://kurjer.info/2012/02/21/yak-ya-adzin-dzen-byy-belaruskamoynym/

У рэдакцыю сайта (22.02.2012 09:59)

Нагадваю, што прасілі вас праінфармаваць пра флэш-моб у Браслаўскай бібліятэцы, які планаваўся на Дзень роднай мовы. Як ён прайшоў? Ці атрымалася зацікавіць чытачоў размаўляць выключна па-беларуску? Якая была рэакцыя?

Melaman (22.02.2012 12:59)

"На думку лінгвістаў, з прыкладна сямі тысячаў моваў свету да канца стагоддзя можа знікнуць палова" - ну і пра што гэта сьведчыць? Хіба пра тое, што трэба забіваць не памерлых? Ды ж да канца стагодзьдзя колькі людзей памрэ сваёй сьмерцю, дык ніхто ж ня возьме на сябе грэх забіваць іх сёньня. А вось беларускую мову забіваюць. У нас што, школы беларускія раптам выпадкова самі згарэлі? У нас хіба не акупацыйны рэжым называе грамадзян "эці беларускамоўныя", паказваючы прыклад зьнявагі да сумленных людзей. Так што не сьвяткуйце сьвяты нягеглых, а жывіце беларускім жыцьцём, гэта яшчэ магчыма. Вось заўтра ў клюбе "Re:Public" (ля ст.м. "Кунцаўшчына"), а 19-й гадзіне, як піша тут Базыль, дае канцэрт бліскучы рэп-гурт "Pananieba", у іх прэзэнтацыя другога альбома ўжо, а вы, недабеларусы, і першы ня чулі. Дык вось націсьніце тут play і мігам вытэлефаноўвайце (649 08 88) квіткі па ўсяго 30 000 брб http://bielrepka.org/?p=3177&cpage=1#comment-313

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл