bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Галіне Лукашэнка далі грамату

NV exclusive   Аўтар: I 14 студзеня 2010 г. 14:46

Жонка кіраўніка дзяржавы Галіна Лукашэнка ўганаравана Ганаровай граматай Савета міністраў.

Адпаведная пастанова падпісана 8 студзеня 2010 года.

Як адзначана ў дакуменце, Галіна Радзівонаўна адзначана за “шматгадовую плённую працу, вялікую грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у арганізацыю аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Шклоўскага раёна”.

На жаль, шырокай публіцы амаль не вядомая дзейнасць, якой займаецца маці Віктара і Дзмітрыя Лукашэнка. Галіна Радзівонаўна вельмі рэдка з’яўляецца на публіцы. Яна, у адрозненне ад першых лэдзі іншых краін, нават не суправаджае Аляксандра Лукашэнку на пратакольных мерапрыемствах.

Як паведаміў “Народнай Волі” прэс-сакратар прэм’ер міністра Аляксандр Цімашэнка, звычайна ўзнагароджаным ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць букет кветак і грамату. Ад адказу на пытанне, ці атрымала ўжо свой букет Галіна Радзівонаўна, прэс-сакратар прэм’ер-міністра дыпламатычна ўхіліўся. “Я не ведаю”, -- сказаў ён…

Для даведкі

Ганаровая грамата Савета міністраў з'яўляецца заахвочваннем за заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ўмацаванні абароназдольнасці Беларусі.

Рашэнне пра ўзнагароджанне Ганаровай граматай прымаецца пастановай Савета міністраў па прадстаўленні міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, творчых саюзаў і г.д.

Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца як грамадзяне, так і прадпрыемствы.

Згодна з паведамленнямі інфармацыйных агенцтваў, год таму з 8 да 10 базавых велічынь быў павялічаны памер грашовых выплат грамадзянам, узнагароджаным Ганаровай граматай Савета міністраў.

Фота naviny.by

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл