ПАСЛЯСЛОЎЕ
Таццяна КАЗЫРА: «На Дзень нараджэння амерыканскія бацькі перадалі мне падарункі…»
Скандальная гiсторыя з барысаўскай школьнiцай Таццянай Казыра, якая летам 2008 годзе паехала ў ЗША па гуманiтарнай лiнii аздараўлення беларускiх дзяцей ды i засталася ў амерыканскай сям'i, у тым жа годзе і закончылася. Дзяўчынка вярнулася дадому. А мы зараз вырашылі даведацца, як яе лёс склаўся далей…
Да апошняга моманту нiхто i падумаць не мог, што Таня вырашыць вярнуцца дадому. Але яна вярнулася, ужо закончыла школу…
— Напачатку вельмі цяжка было даганяць аднакласнікаў па школьнай праграме, бо я ж вельмі шмат прапусціла, — распавядае сёння Таццяна. — Але дапамагалі сяброўкі, сястра…
— Падтрымліваеце сувязь са сваёй амерыканскай сям'ёй?
— Пастаянна. Мама Дэбора піша (я яе па-ранейшаму называю мамай), сястра Эшлі… Ужо, здаецца, не крыўдзяцца. Перад Новым годам прыслалі мне падарунак на Дзень нараджэння праз сваіх амерыканскіх знаёмых, якія прыязджалі ў Беларусь. Падарылі залаты ланцужок і завушніцы. Сумую па іх ды і яны, напэўна, па мне таксама.
— Як склаўся ваш лёс пасля вяртання ў Беларусь?
— У мінулым годзе закончыла школу, зараз вучуся ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы на прадаўца. Жыццё працягваецца. А з маёй амерыканскай сям'ёй, можа, калі і сустрэнемся, хто ведае?





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне