bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №11 (3141) - "РЭЙТЫНГ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

РЭЙТЫНГ

Беларусь назвалі «эканамічна абсалютна несвабоднай»

Аўтар: I 22 студзеня 2010 г.

150-e месца заняла Беларусь у рэйтынгу эканамічнай свабоды, падрыхтаваным "The Heritage Foundation". У групе "абсалютна несвабодных" Беларусь апынулася паміж Сан-Тамэ і Прынсіпі і Экватарыяльнай Гвінеяй.

"Абсалютна несвабоднымі" названы краіны, якія набралі ў рэйтынгу менш за 50 пунктаў, "пераважна несвабоднымі" лічацца краіны, якія атрымалі ад 50 да 60 пунктаў, 60—70 пунктаў набралі "адносна свабодныя", 70—80 — "у асноўным свабодныя", а звыш за 80 — "свабодныя".

Індэкс эканамічнай свабоды Беларусі склаў 48,7 пункта. Паказчыкі свабоды ад карупцыі пагоршыліся да 20,0 пункта, грашова-крэдытнай свабоды — да 62,6 пункта. Пры гэтым сярэднія паказчыкі ўсіх краін рэйтынгу ў гэтых сферах складаюць 40,5 і 70,6 пункта адпаведна.

"The Heritage Foundation" адзначае паўсюдны кантроль і ўмяшанне дзяржавы ў беларускую эканоміку. Распачатыя рэформы крыху палепшылі паказчыкі краіны ў параўнанні з мінулым годам, аднак яны застаюцца значна ніжэйшымі, чым у сярэднім па рэйтынгу, адзначаюць аўтары спісу. Дзяржава цалкам ці часткова кантралюе большасць фінансавых інстытутаў. Акрамя неабароненых правоў уласнасці і карупцыі, замежным інвестыцыям перашкаджаюць абмежаванні і бюракратыя.

Сярод 43 краін Еўропы Беларусь апынулася на 42-м месцы, абагнаўшы толькі Украіну, якая заняла 162-е месца. Расія стаіць на 143-й пазіцыі рэйтынгу, Літва — на 29-й, Польшча — на 71-й. Паўночная Карэя, якая набрала толькі 1 пункт, знаходзіцца на 179-м месцы, замыкаючы спіс.

Дзесятка самых эканамічна свабодных краін:

1. Ганконг (89,7)

2. Сінгапур (86,1)

3. Аўстралія (82,60)

4. Новая Зеландыя (82,1)

5. Ірландыя (81,3)

6. Швейцарыя (81,1)

7. Канада (80,4)

8. ЗША (78,0)

9. Данія (77,9)

10. Чылі (77,2)

Рэйтынг "The Heritage Foundation" штогод ацэньвае эканамічную свабоду ў розных краінах свету па дзесяці паказчыках, уключаючы свабоду вядзення бізнесу, гандлю, сітуацыю з фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкай, свабоду інвестыцый, працоўнага рынку, а таксама карупцыю.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл