bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №11 (3141) - "ФАКТ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ФАКТ

Пад прыцэлам

Аўтар: I 22 студзеня 2010 г.

 

На разгляд абедзвюх палат Кангрэса ЗША паступіў законапраект “Акт аб уліку беларускіх паставак зброі”.

Як паведамляе афіцыйны сайт кангрэса, законапраект прадпісвае Дзярждэпартаменту ЗША штогод даваць парламентарыям справаздачы аб беларускіх пастаўках зброі. Гэтыя справаздачы павінны ўтрымліваць інфармацыю пра “аб’ёмы і механізмы экспарту ўзбраенняў і спадарожных паслуг урадам Беларусі і беларускімі прадпрыемствамі, уключаючы даходы ад такіх здзелак і патэнцыяльную ролю ўрада і прадпрыемстваў Расіі ў гэтым экспарце”.

Дзярждэпартамент таксама павінен ацэньваць стан зброевых складоў, што засталіся ў Беларусі з часоў СССР, і магчымасці беларускіх прадпрыемстваў у вытворчасці зброі для экспарту.

Апрача таго, у справаздачах Дзярждэпартамента павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб пастаўках Беларуссю зброі ў “любую краіну, якая ацэньваецца як дзяржава, што падтрымлівае тэрарызм або адмаўляецца ад супрацоўніцтва з ЗША ў контртэрарыстычных аперацыях, уключаючы Венесуэлу”.

Як зазначаецца ў законапраекце, экспарт зброі Беларуссю за перыяд з 1999-га па 2006 год афіцыйна ацэньваецца ў адзін мільярд долараў. Такім чынам, Беларусь з’яўляецца адзінаццатай у свеце краінай па аб’ёме экспарту зброі. Пры гэтым у дакуменце падкрэсліваецца: “Рэальны аб’ём паставак беларускай зброі можа значна пераўзыходзіць афіцыйны, таму што апублікаваныя дагаворы аб гандлі зброяй могуць не ўключаць сакрэтныя пагадненні, заключаныя прадстаўнікамі беларускага ўрада або прадпрыемствамі, што належаць дзяржаве”.

Як вынікае з Акта аб уліку беларускіх паставак зброі, “Беларусь з’яўляецца буйным пастаўшчыком ракет, мінамётаў, супрацьтанкавага ўзбраення і мін палесцінскім экстрэмісцкім групоўкам і дзяржавам — спонсарам тэрарызму, такім як Іран і Сірыя, а таксама верталётаў Мі-24, артылерыйскіх сістэм і бранятэхнікі расійскай вытворчасці ўраду Судана, танкаў камуністычнаму рэжыму ў Паўночнай Карэі, ваенных самалётаў і авіяцыйных рухавікоў у Іран”.

Апрача таго, зазначаецца ў законапраекце, паводле звестак уплывовага брытанскага ваеннага часопіса Janes Air-Launched Weapons, “продаж расійскіх комплексаў С-300 у Іран адбываецца праз Беларусь”. “Беларусь ужо набыла шматлікія сістэмы С-300 у Расіі па цане, якая значна ніжэйшая за рэальную”, — сцвярджаецца ў дакуменце.

...І КАМЕНТАРЫЙ

«Пра што гэта вы?»

“У экспарце зброі Беларусь строга прытрымліваецца норм міжнароднага права”. Пра гэта заявіў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў, каменціруючы інфармацыю пра ўнясенне ў Кангрэс ЗША законапраекта “Акт аб уліку беларускіх паставак зброі”.

“Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у дадзенай сферы ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам і міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны ў гэтай сферы”, — сказаў ён.

Вось ЗША і вырашылі гэта праверыць.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл