bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ю.Пракопаў: “Я не абавязаны правяраць інфармацыю...”

Аўтар: I 26 студзеня 2010 г. 16:53

У судзе Першамайскага раёну Менску сустаршыня аргкамітэту БХД Георгій Зьмітрук сустрэўся з аўтарам рэпартажу БТ ад 13 сьнежня Юрыем Пракопавым. Зьмітрук патрабаваў абвергнуць паклёпніцкія зьвесткі і выплаціць 128 мільёнаў рублёў маральнай кампэнсацыі за зьнявагу гонару і дзелавой рэпутацыі.

Пракопаў сьцьвярджаў, што не абавязаны правяраць інфармацыю і мае права выказваць прыватную думку.

Судзьдзя Вольга Багам’я спачатку заслухала патрабаваньні Георгія Зьмітрука (на фота). Ён распавёў, што пасьля таго, як ягоным сябрам ананімна прапаноўвалі гукавы файл нібыта перамоваў Георгія з прастытуткамі, а таксама апублікавалі гэты файл на форумах некаторых інтэрнэт-парталаў, ён зьвярнуўся ў пракуратуру, каб знайшлі аўтара “чорнага піяру”.

У судзе аўтар рэпартажу Юры Пракопаў патлумачыў, што рыхтаваў рэпартаж, грунтуючыся на інфармацыі з інтэрнэту. Маўляў, ён набраў у пашукавіку імя і прозьвішча — “Георгій Зьмітрук” — і адразу атрымаў 14 000 спасылак.
Але чаму ён праігнараваў інфармацыю аб тым, што Зьмітрук зьвярнуўся ў праваахоўныя органы? Адкуль на сайце, які дэманстравалі гледачам у якасьці доказу, зьявіўся фотаздымак Георгія? На гэтыя ды на шэраг іншых пытаньняў Юры Пракопаў казаў, што не абавязаны правяраць тую ці іншую інфармацыю і даваць слова другому боку. Паводле журналіста БТ, ён мае права выказваць сваю асабістую думку пра таго ці іншага чалавека. Таму ня лічыць, што нанёс маральную шкоду сп.Зьмітруку і ягонай дзелавой рэпутацыі.

У рэпартажы прагучала, што раней Георгій Зьмітрук у БХД узначальваў арганізацыю “Моцная сям’я”, але пасьля так званага сэкс-скандалу вымушаны быў сысьці з гэтай пасады. Георгій абверг гэтую інфармацыю і папрасіў Юрыя Пракопава патлумачыць, адкуль той узяў такую інфармацыю, але адказу не было.

Судзьдзя прасіла Юрыя Пракопава і прадстаўнікоў БТ прынесьці на наступнае паседжаньне тлумачэньне, якім чынам на сайце, які дэманстравала БТ, зьявіўся фотаздымак Георгія Зьмітрука, якога там ніколі не было, а таксама падаць спасылкі на крыніцу інфармацыі, якая стала нагодай для сюжэту.

Георгій Зьмітрук паведаміў “Свабодзе”: “Зьдзіўляе пазыцыя сп.Пракопава, які ня можа патлумачыць, дзе ўзяў фотаздымак, ці ўзначальваў я раней кампанію “За моцную сям’ю” ды іншыя пытаньні. Калі ён ня мог адказаць у судзе на элемэнтарныя пытаньні, то гэта сьведчыць аб тым, што рэпартаж для яго рыхтаваў нехта іншы, а ён не зьяўляецца сапраўдным аўтарам.

Падобна да таго, што ён агучыў нейкую замову. Ён казаў, што не абавязаны спраўджваць інфармацыю, якую знайшоў на форумах у інтэрнэце.

БТ стварыла такія ўмовы, што журналісты могуць гаварыць усё што заўгодна, адчуваючы сваю беспакаранасьць”.

Наступнае паседжаньне адбудзецца 12 лютага.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл