bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №12-13 (3142-3143) - "БЛІЦ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

БЛІЦ

Як абараніць настаўнікаў?

Аўтар: I 25 студзеня 2010 г.

Ультыматум, які паставіла настаўнікам начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч, — альбо членства ў апазіцыйных партыях, альбо праца, абурыў многіх. Днямі лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся з амбасадарамі Літвы і Польшчы — Эдмінасам Багдонасам і Генрыкам Літвінам. Сярод іншых абмяркоўвалася і пытанне палітычнага ціску на настаўнікаў.

Паводле слоў Анатоля Лябедзькі, амбасадары былі абураны сітуацыяй, якая склалася, асабліва тым, што ціск адбываецца перад выбарчай кампаніяй, і паабяцалі абмеркаваць гэта на нарадзе са сваімі калегамі з краін Еўрапейскага Саюза.

У сваю чаргу "Народная Воля" вырашыла высветліць меркаванне вядомых у краіне людзей наконт таго, як у гэтай сітуацыі можна абараніць настаўнікаў.

Гары ПАГАНЯЙЛА, юрыст:

— Як з агульначалавечага, так і з юрыдычнага пункту гледжання падобная сітуацыя выглядае дзікай. Як юрыст адзначу, што настаўнікам, якіх з-за іх палітычных поглядаў звальняюць з працы, неабходна звяртацца ў суд. У судзе трэба даказваць, што звальненне напрамую звязана з палітычнымі поглядамі. Калі суд прыме рашэнне па законе, то такое звальненне не будзе прызнана прававым. Нагадаю, што Беларусь ратыфікавала  міжнародны пакт "Аб грамадзянскіх і палітычных свабодах". А ў гэтым дакуменце ясна напісана, што дыскрымінацыя і ціск з-за палітычных поглядаў немагчымы і недапушчальны...

Уладзімір КОЛАС, дырэктар ліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэя:

— Настаўнікі павінны бараніць сябе самі. Іншага выйсця няма.  За свае правы трэба змагацца. Людзям, якія апынуліся ў такой сітуацыі, важна адчуць салідарнасць калег. Але якраз з салідарнасцю ў беларусаў праблемы... Менавіта настаўнікі ўваходзяць у выбарчыя камісіі, менавіта з іх маўклівай згоды творацца фальсіфікацыі на выбарах... Гэтыя фальсіфікацыі ў рэшце рэшт і прыводзяць да таго, што людзей з-за іх палітычных поглядаў звальняюць з працы.

Аляксандр КАМАРОЎСКI, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання інвалідаў вайны ў Афганістане:

— У падобнай сітуацыі ў настаўнікаў застаецца толькі адно выйсце: лямантаваць аб тым беззаконні, якое творыцца ў Беларусі, на ўвесь свет. Пайменна называць чыноўнікаў, якія прымаюць антызаконныя рашэнні, звальняючы людзей з працы. Бо гэтыя чыноўнікі, на маю думку, — сапраўдныя ворагі Беларусі. І трэба, каб увесь свет пра гэта ведаў.

Аляксандр ЯРАШУК, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў:

— Па-першае, каб пазбегнуць звальненняў з палітычных прычын, неабходна дабівацца скасавання кароткатэрміновых працоўных кантрактаў. Відавочна, што кантракты ў тым выглядзе, у якім яны існуюць зараз, выкарыстоўваюцца ў якасці стрымліваючага інструмента. Людзі баяцца адкрыта выказваць свае палітычныя погляды, бо ў любы момант могуць апынуцца без працы і без сродкаў для існавання... Таму тых, хто апынуўся перад складаным маральным выбарам паміж працай і членствам у апазіцыйнай партыі, можа выратаваць толькі чалавечая салідарнасць, каб чалавек ведаў, што ў любым выпадку не застанецца адзін...

Станіслаў ШУШКЕВIЧ, экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі:

— Я да глыбіні душы ўзрушаны  публікацыяй у "Народнай Волі". Тое, што твораць чыноўнікі ад адукацыі ў дачыненні да некаторых настаўнікаў, — гэта недапушчальна, гэта проста дзікунства! Чым можна дапамагчы? Настаўнікаў у гэтай сітуацыі ўратуе толькі адно — іх цвёрдая грамадзянская пазіцыя. Настаўнікі павінны ведаць, што праўда і здаровы сэнс на іх баку. Трэба стаяць на сваім, адстойваючы да апошняга свае грамадзянскія і канстытуцыйныя правы.

Апытанне праводзіў Віталь ГАРБУЗАЎ

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Андрей (26.01.2010 02:14)

Кого воспитывает раб? Вот с этим и надо идти на выборы — с защитой целой профессиональной группы населения, учительства. Только идти надо не через двери посольств иностранных государств, а через все доступные двери властей. И человеческую солидарность надо выражать не ссылками на международные пакты и не профессорскими призывами «стоять до последнего», а согласованной помощью всех общественных сил. И собирать надо не подписи в «списках неблагонадежных», а достаточные суммы в национальной валюте (раз уж деньги налогоплательщиков узурпированы классом кабинетчиков). Всем взяться за руки! Вывести учителей из рабства! Иначе кого могут воспитать рабы?

Андрей (28.01.2010 19:17)

И тишина… И тут опять поднимаюсь я и заявляю: «Вы зарыли в землю талант экстрасенса, господин Колас! Вы ясно видите то, чего как бы и нет. Какие такие «фальсификации»? А главное, зачем фальсификации? Разве поддержанный Вами «один единственный единый» проиграл выборы из-за фальсификаций? Или, может быть, Вы сами что-нибудь сделали для той победы, которую у Вас якобы «украли»? Вы, то есть белорусская интеллигенция. Где ж Вы были с Вашими талантами? Теперь Вас, пятерых белорусских мудрецов, растормошили вопросом из редакции «НВ»: КАК МОЖНО ЗАЩИТИТЬ УЧИТЕЛЕЙ? А что в ответ? Мысли Ваши на редкость оригинальны, смелы и конструктивны! Это поистине социальные изобретения! А результат? Или и здесь фальсификация, и кто-то «украл» голоса комментаторов? Где голоса Ваших и Борщевского учеников? Все проще, господин председатель Рады белорусской интеллигенции. Все как у Пушкина: народ безмолвствует… Нужны ли тут еще и фальсификации? Нечего на зеркало пенять…»

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл