bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №12-13 (3142-3143) - "ГУЧНАЯ СПРАВА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ГУЧНАЯ СПРАВА

Мікалаю Аўтуховічу ў ізалятар перадалі медаль

Аўтар: I 25 студзеня 2010 г.

Адвакат Павел Сапелка наведаў у мінскім следчым ізалятары Мікалая Аўтуховіча і перадаў яму памятны медаль да 20-годдзя пачатку вайны ў Афганістане, якім беларуса ўшанавала расійская грамадская арганізацыя воінаў-афганцаў.

Пасведчанне да медаля падпісаў славуты камандуючы 40-й арміяй, губернатар Маскоўскай вобласці генерал Павел Громаў. Дарэчы, Мікалай Аўтуховіч — ветэран баёў у Афганістане, мае не толькі юбілейныя, але і баявыя ўзнагароды.

Нагадаем, што прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца пад вартай з 8 лютага мінулага года. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту супраць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома ваўкавыскага міліцыянера. Сваёй віны яны не прызнаюць і зараз рыхтуюцца да суда. Дарэчы, паводле  слоў генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, справа будзе разглядацца ў адкрытым пасяджэнні. Але дата пакуль не прызначана.

ДАРЭЧЫ

Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, Юрый Лявонаў і Арцём Дубскі прызнаны беларускімі палітвязнямі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у штогадовай справаздачы за 2009 год па выкананні правоў чалавека ў розных краінах свету.

"Тое, што яны прызнаныя палітвязнямі, мяне не вельмі радуе як сам факт існавання палітычных зняволеных у Беларусі. Але я лічу, што гэта правільная адзнака", — сказаў адвакат Мікалая Аўтуховіча Павел Сапелка.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл