ПАДРАБЯЗНАСЦІ
Ці зменіцца палітыка АГП?
Аб’яднаную грамадзянскую партыю раздзіраюць унутраныя супярэчнасці. “Разборкамі” абмеркаванне шляху, якім павінна далей ісці партыя, пакуль назваць складана, але галасы незадаволеных становяцца ўсё гучней...
“Партыі неабходна глыбокая рэформа. Гэтая рэформа павінна заключацца як у праявах пры працы з выбаршчыкамі, так і ў працы з партыйнымі кадрамі.
Неабходна болей гаварыць аб праблемах цэн, камунальных плацяжоў, заработных плат, пенсій, падаткаў і іншых рэчаў, якія хвалююць беларускага абывацеля. Менавіта канкрэтныя праблемы павінны заняць цэнтральнае месца ў выбарчых праграмах партыйных кандыдатаў”.
Гэтая заява ўзварухнула партыйны актыў. Не сакрэт, што менавіта мінская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі з’яўляецца найбольш масавай і жыццяздольнай і таму “бунт на караблі” мог прывесці да самых нечаканых вынікаў партыйнага з’езда, правядзенне якога запланавана на 21 сакавіка... Эксперты ўжо выказвалі думку, што ў АГП можа паўтарыцца сцэнар з’езда Партыі БНФ.
Аднак падобна на тое, што чакаць у бліжэйшы час змены кіруючай вярхушкі ў АГП не выпадае. Па меншай меры пра гэта заявіў у размове з карэспандэнтам “Народнай Волі” адзін з падпісантаў заявы аб неабходнасці рэфармавання АГП Сяргей БАЛЫКІН: “Я — шараговы сябра АГП, далёкі ад палітычных тусовак, не думаю, што кіраўніцтва партыі будзе зменена. Па-першае, альтэрнатывы дзеючаму кіраўніцтву на сённяшні дзень няма. Па-другое, пасада старшыні партыі — вельмі адказны пост, знаходжанне на якім не нясе ніякіх палітычных і матэрыяльных выгод”.
Што тычыцца зместу “рэфарматарскай” заявы, Сяргей Балыкін патлумачыў: “Сапраўды, час для рэформ і карэкціроўкі дзеянняў АГП наспеў. Партыйная праграма, асабліва для кандыдатаў, якія будуць ісці на мясцовыя выбары, павінна быць скарэкціравана, яна павінна мець большы сацыяльны кірунак. З людзьмі трэба гаварыць аб тым, што хвалюе канкрэтна іх. Пра заробкі, пенсіі, падаткі, сацыяльнае забеспячэнне. Гэта робіцца, але ў недастатковай ступені.
Таму партыя павінна прыцягваць у свае шэрагі эканамістаў, юрыстаў з рэгіёнаў. У кожным рэгіёне Беларусі — свае праблемы. Рэгіянальныя актывісты павінны валодаць праблемамі, якія хвалююць выбаршчыкаў, дзяліцца бачаннем вырашэння праблем. Гэта дазволіць завалодаць розумамі выбаршчыкаў. Хаця б розумамі, бо з тым, як праводзяцца ў Беларусі выбары, знаёмы многія.
Праблема беларускай апазіцыі ў тым, што яна варыцца ў тых праблемах, якія хвалююць яе саму. Так, пра адсутнасць правоў чалавека, пра змены ў выбарчае заканадаўства, пра палітзняволеных гаварыць трэба. Тое ж адстойванне правоў чалавека — гэта першы і галоўны інструмент для дабрабыту лю-
дзей. Але з тым, каб дабрабыт людзей павысіўся, трэба ведаць пра іх бягучыя праблемы. А лю-
дзей, паўтаруся, хвалюе памер заробкаў і пенсій, падаткі... Таму палітыка АГП, на мой погляд, павінна стаць больш сацыяльна-скіраванай. Пра ўсё гэта я і збіраюся гаварыць на бліжэйшым партыйным з’ездзе”.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне