ЁСЦЬ ПЫТАННЕ
Iна КУЛЕЙ: «Праграма Каліноўскага будзе працягвацца...»
У Польшчы закончылі навучанне 8 маладых беларусаў, якія займаліся па праграме Каліноўскага. Тыя, хто пацярпеў у Беларусі за свае палітычныя перакананні. Карэспандэнт “Народнай Волі” пацікавіўся ў старшыні “Салідарнасці”, незарэгістраванага камітэта абароны рэпрэсаваных, Іны КУЛЕЙ, як склаўся далейшы лёс выпускнікоў.
— А што за гісторыя з Яўгенам Скрабутанам, які ў Беларусі зараз не можа працаўладкавацца?
— Яўген сам з Гродна, па маёй інфармацыі, пасля заканчэння навучання ў Варшаўскім універсітэце Польшчы ён звярнуўся ў аддзел адукацыі Гродзенскага аблвыканкама з нагоды свайго працаўладкавання. Сам Яўген — філолаг беларускай мовы і літаратуры. Яго накіравалі ў Міністэрства адукацыі для прызнання варшаўскага дыплома. Тым часам Яўген паехаў да бацькоў у Зэльву і яшчэ там звярнуўся ў аддзел адукацыі райвыканкама. Дзе напачатку сказалі, што ім на самай справе не хапае настаўнікаў, але праз два дні ўжо заявілі, што месц няма. Такім чынам хлопец зараз без працы, а пацвярджэння дыплома пакуль так і не атрымаў. Думаем, што нейкі адказ будзе да канца гэтага месяца.
— А дзе працуюць дзяўчаты?
— У прыватных установах, не ў дзяржаўных.
— Праграма Каліноўскага будзе працягвацца?
— Так. І зараз размова ідзе пра тое, што па гэтай праграме будуць вучыцца не толькі рэпрэсаваныя маладыя людзі, але і проста грамадска актыўныя, таленавітыя хлопцы і дзяўчаты.
НАША ДАВЕДКА
Праграма Каліноўскага была заснавана 30 сакавіка 2006 года ў Варшаўскім універсітэце прэм’ер-міністрам Польшчы і рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў гэтай краіны. Першы набор у польскія ВНУ адбыўся ў ліпені 2006 года: на вучобу было прынята больш за 200 чалавек.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне