ПАЛІТКУХНЯ
АДС: жывыя ці мёртвыя?
Днямі ў Мінску адбылося пасяджэнне палітсавета Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Першае за паўтара года.
Палітыкі, якія нарэшце здолелі сабрацца, вызначалі прыярытэты дзейнасці на 2010 год. Галоўны з іх — удзел у будучай прэзідэнцкай кампаніі.
Прыкра, але факт: адзінства ў беларускай апазіцыі па-ранейшаму няма. Інакш як растлумачыць той факт, што мерапрыемства праігнаравалі прадстаўнікі руху “За Свабоду” і сябры “Еўрапейскай кааліцыі?
З-за адсутнасці кворуму не былі задаволены заяўкі аргкамітэта “Маладой Беларусі” пад старшынствам Змітра Каспяровіча і зарэгістраванага ва Украіне саюза “Чарнобыль — Беларусь”, якія выказалі жаданне ўвайсці ў АДС. Зразумела, што гэты сабатаж выклікаў абурэнне. Так, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі” Анатоль Лябедзька заявіў: “Ніякіх дакументаў аб выхадзе з АДС мы не атрымлівалі ні ад Партыі БНФ, ні ад руху “За Свабоду”. Ёсць толькі публічныя заявы палітыкаў з гэтых структур, што мы, маўляў, больш не ў АДС. Таму эмацыйны стан некаторых сябраў АДС можна зразумець, але трэба прымаць ўзважанае і сур’ёзнае рашэнне”.
Падтрымаў Лябедзьку і старшыня партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін: “Партыя БНФ і рух “За Свабоду” занялі малазразумелую пазіцыю. Яны фактычна не ўдзельнічаюць у працы прэзідыума АДС, але і з кааліцыі не выходзяць. А вось у рэгіёнах становішча іншае — там супольна працуюць ажно 28 суб’ектаў. Гэта практычна ўсе апазіцыйныя палітычныя партыі і шэраг грамадскіх арганізацый. Кожная вобласць вызначылася з канкрэтнымі праграмамі, актывісты там займаюцца зразумелымі насельніцтву справамі”.
Пры гэтым Калякін дадаў, што “выключаць некага з кааліцыі — гэта тупіковы шлях”, таму што “ва ўмовах дыктатуры існуе толькі адна альтэрнатыва — яднанне ўсіх дэмакратычных сіл”. На думку палітыка, тыя, хто вольна ці нявольна разбураюць гэты саюз, робяць дрэнную справу.
Як ісці на выбары?
Што будзе з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі далей, ці трансфармуецца гэтае аб’яднанне, ці будуць выключаны з яго некаторыя суб’екты — пакажа час. Пакуль жа сваёй галоўнай задачай палітыкі вызначылі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Да якіх, дарэчы, застаецца ўсё менш часу...
Хто канкрэтна будзе змагацца з Аляксандрам Лукашэнкам за ўладу? Адказу на гэтае пытанне ў АДС пакуль няма, а вось падыходы да вызначэння персоны падаюцца больш-менш акрэсленымі.
Так, старшыня Савета беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас прапанаваў наступны падыход: “Трэба не праводзіць шматступеньчатыя адборы, дзе кожны будзе цягнуць коўдру на сябе. Трэба стварыць экспертную групу, каб яна ўзважыла шанцы кожнага з магчымых прэтэндэнтаў і прапанавала найлепшага”.
Хто ўвойдзе ў гэтую экспертную групу і ці пойдзе АДС менавіта гэтым шляхам, аднак, не вядома...
Таму што, напрыклад, той жа Анатоль Лябедзька паслядоўна выступае за тое, каб у вызначэнні адзінага кандыдата на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах ад апазіцыі быў праведзены так званы праймерыз — адкрытае галасаванне за магчымых кандыдатаў...
У сваю чаргу старшыня гомельскай абласной структуры АДС Васіль Палякоў выказаўся за тое, каб у выбарах прымаў удзел адзіны кандыдат ад усёй апазіцыі. Актывіст падкрэсліў, што Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі не павінны выбіраць толькі з саміх сябе. Карацей, колькі людзей — столькі і меркаванняў. Але ўжо відавочна, што за спрэчкамі і дыскусіямі наконт таго, як удзельнічаць у выбарах, губляецца час...
Слова — адсутным
Тым часам “Народная Воля” вырашыла высветліць, чаму некаторыя прадстаўнікі суб’ектаў, якія ўваходзяць у АДС, праігнаравалі пасяджэнне палітсавета.
Адзін з каардынатараў так званай “Еўрапейскай кааліцыі” Мікола Статкевіч сказаў: “Дзіўна чуць гэтае пытанне. “Еўрапейская кааліцыя” даўно не ўваходзіць у АДС. Так, у свой час мы стаялі ля вытокаў стварэння Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Нагадаю, што кааліцыя задумвалася як саюз палітычных суб’ектаў з роўнымі правамі, а таксама суб’екты кааліцыі заяўлялі пра еўраінтэграцыю. З часам мала таго, што фактычна забыліся пра еўраінтэграцыю, дык яшчэ і абралі старшыняў АДС. Чатырох чалавек абралі спісам і паставілі ўсіх перад фактам: зараз вамі будуць кіраваць... Дарэчы, дагэтуль пераабрання сустаршыняў так і не адбылося... Усё гэта сведчыць аб тым, што парушаны прынцып роўнасці. А калі так, то і прымаць удзел у гэтых палітсаветах - значыць, проста губляць час. На маю думку, зараз на палітычным полі Беларусі існуе тры кааліцыі: гэта АДС, “Еўрапейская кааліцыя” і “Беларускі незалежніцкі блок”. Вось гэтым суб’ектам і трэба дамаўляцца паміж сабой.”
У сваю чаргу намеснік старшыні руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч так растлумачыў адсутнасць сябраў руху на палітсавеце: “Не адкрыю вялікага сакрэту, калі скажу, што некалькі месяцаў таму рух “За Свабоду” прыняў рашэнне аб прыпыненні свайго ўдзелу ў АДС. АДС — не аб’ядноўвае ўсю апазіцыю Беларусі. З шэрагаў гэтай кааліцыі выйшлі тыя суб’екты, якія яе і стваралі. У АДС няма нават маральнага права так называцца...”
А вось экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін сваю адсутнасць на пасяджэнні палітсавета патлумачыў наступным чынам:
“Яшчэ да правядзення палітсавета мне патэлефанаваў Анатоль Лябедзька. Абяцаў прыехаць і запрасіць. Але так і не прыехаў. І я ў гэтым выпадку палічыў свой удзел у працы палітсавета не зусім важным. Таму мяне і не было на пася-
джэнні.”
МЕРКАВАННЕ
Юрый ХАДЫКА: «На мяжы распаду»
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы на мяжы распаду, мяркуе член палітсавета АДС Юрый Хадыка.
Паводле слоў аднаго са старэйшын беларускага дэмакратычнага руху, палітсавет не збіраўся ўжо паўтара года і ніводзін з сустаршыняў кааліцыі не растлумачыў прычыну гэтага.
Палітык таксама зазначыў, што АДС былі створаны, каб выступаць з адзінай думкай, прадстаўляючы беларускую апазіцыю за мяжой. “Аднак мы далі магчымасць казаць ад імя АДС людзям, якія актыўна прасоўвалі ў Еўропе ідэю дыялогу з уладай. Прычым АДС не давалі ім паўнамоцтваў для такіх заяў і ніяк не рэагавалі на такія дзеянні. Гэта значыць, можна казаць, што АДС — гэта труп, які не можа рэагаваць на дзеянні, скіраваныя на раскол самой кааліцыі”, — заявіў Хадыка.
Ён падкрэсліў, што на пасяджэнні з 40 чалавек, якія ўваходзяць у палітсавет АДС, адсутнічалі 12, менавіта з тых структур, якія настойвалі на дыялогу Еўропы з уладай.
“АДС павінны правесці чыстку ў сваіх радах і ачысціцца ад тых, хто стаў на шлях расколу дэмакратычных сіл. Калі рух “За Свабоду” мае намер рухацца, то няхай рухаецца самастойна як хоча і куды хоча, не ўносячы пры гэтым расколу ў дэмакратычныя сілы. Калі АДС не ачысцяцца ад такіх суб’ектаў, то кааліцыя загіне”, — мяркуе Хадыка.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
александр (26.01.2010 16:08)
Прямо,"отзовисты"какие то и"ликвидаторы"
александр (26.01.2010 19:02)
По-моему происходят самые нормальные события. Забыл уже у кого,но :бытие определяет сознание-это как раз для либеральных идеологов.Никому из носителей этой философии никогда и в голову не могло прийти, что свободу личности можно совместить и с государственной плановой экономикой. Происходящие сегодня в мире процессы, в том числе и в эталонных демократических государствах свидетельствуют о полном упадке либеральной идеологии в целом.То же самое происходит и в белорусском оппозиционном движении.Вдруг оказалось,что Президентскую партию и критиковать не за что. Были ошибки, но по сравнению с "демократическим западом"-это просто мелочи жизни.Встает вопрос, а нужна ли демократичному обществу оппозиция!? Ответ очевиден:конечно нужна, но совершенно иного качества, чем те которые мы привыкли видет на обозримом политическом поле.Нужна КОНСТРУКТИВНАЯ оппозиция, а для этого нужна новая формация оппозиционеров, которая в Белоруси еще не выпестовалась, потому что еще молода и не способна на подлинно государственное мышление.Вот и посудите ,господа, дать А.Г.Лукашенко продолжить спокойно начатое дело, если он сам кончно этого захочет, а самим спокойно поработать с кадрами и на местах или продолжать "пилить" Президента , при этом думая, что вы его противопоставляете какому-то эталонному демократу.В ваших кругах явно не хватает Анатолия Левковича, который на мой взгляд все-таки дошел до истинного понимания событий и вещей, в том числе в понимании "западной демократии", а вы ему не поверили ,считая себя авторитетней и грамотней.Гордыня ,господа! И как все остальное , что обозначено в Святых Заповедях-наказуема.Не примите как за кликушество,но как добрый совет. В любом случае с уважением ,как к гражданам, как к свободыным людям ,имеющим полное право на свое волеизъявление.Александр из Эстонии.