Падрыхтаваны ўказ прэзідэнта аб унясенні зменаў у Правілы дарожнага руху
Мінск, 4 лютага. Падрыхтаваны ўказ прэзідэнта аб унясенні зменаў у Правілы дарожнага руху. Пра гэта паведаміў 4 лютага міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў на сустрэчы з работнікамі УП "Мінгаз".
Папраўкі прадугледжваюць магчымасць для ўдзельнікаў ДТЗ урэгуляваць інцыдэнт, не выклікаючы прадстаўнікоў ДАІ, пры пэўных абставінах. Так, урон не павінен перавышаць у эквіваленце 200 еўра, не павінна быць пацярпелых, прэтэнзій удзельнікаў ДТЗ адзін да аднаго. Акрамя таго, кожны з вадзіцеляў павінен быць упэўнены, што іншы ўдзельнік ДТЗ знаходзіцца ў цвярозым стане.
Прадугледжваецца таксама неабходнасць атрымліваць пасведчанне на права кіравання скутэрам і квадрацыклам. Для некаторых катэгорый вадзіцеляў змяняецца перыядычнасць праходжання медыцынскага агляду на прыдатнасць да кіравання транспартным сродкам. Вадзіцелі, якія перавозяць небяспечныя і асабліва небяспечныя грузы, павінны будуць праходзіць медагляд адзін раз на тры гады, а тыя з іх, хто дасягнуў 50-гадовага ўзросту, — штогод. Нагадаем, зараз перыядычнасць медагляду складае пяць гадоў.
Згодна з папраўкамі медыцынская даведка павінна быць у вадзіцеля пры сабе пастаянна, і ён абавязаны паказваць яе па першым патрабаванні службовых асоб, упаўнаважаных правяраць дакументы вадзіцеляў.
Куляшоў нагадаў, што з ліпеня 2010 года ў Беларусі пачынаецца рэалізацыя пілотнага праекта па выдачы новых вадзіцельскіх пасведчанняў міжнароднага ўзору, і зараз выбіраюць абсталяванне, на якім яны будуць вырабляцца. Увядзенне новых вадзіцельскіх пасведчанняў абумоўлена патрабаваннем міжнароднай канвенцыі, з 2011 года беларускія вадзіцелі не змогуць выехаць за мяжу з пасведчаннем старога ўзору.
Што да кошту новага вадзіцельскага пасведчання, то, мяркуючы па словах міністра, канчаткова ён яшчэ не вызначаны. Куляшоў адзначыў, што зыходзячы з прапанаванага Беларусі абсталявання цана можа скласці прыблізна 40 еўра. Аднак пытанне зніжэння кошту будзе вырашацца, заявіў міністр.

Крынiца: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне
Сергей (4.02.2010 23:10)
... Я считаю, в 50 лет мужчина в полном расцвете сил, зачем его каждый год дергать, если нет противопоказаний? Тем более, в Минске, чтобы получить справку, нужно за бумажками семь кругов ада пройти, ведь директива № 2 и "одно окно" даже близко в этом случае не работают.