bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №16-17 (3146-3147) - "ГРАШОВАЕ ПЫТАННЕ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ГРАШОВАЕ ПЫТАННЕ

Мы за цаной не пастаім?

Аўтар: I 1 лютага 2010 г.

Кожная работа павінна аплачвацца, і спартсмены — не выключэнне. Ёсць стымул пазмагацца на Алімпіядзе за самыя высокія месцы…

Як вядома, за "золата" на Гульнях у Ванкуверы беларускія алімпійцы атрымаюць 100 тысяч долараў прэміяльных, за "серабро" — 50, за "бронзу" — 30. Усе гэтыя сумы не будуць абкладвацца падаходным падаткам. А спартсмены, якія зоймуць з 4-га па 6-е месца, будуць атрымліваць прэзідэнцкую стыпендыю.

А вось урад Расіі падняў зараз сваім зімовым алімпійцам прэміяльныя за перамогі амаль у тры разы ў параўнанні з тым, што атлеты атрымлівалі раней. На трох папярэдніх Алімпіядах прэміяльныя былі, скажам так, сціплымі. За перамогу давалі 50 тысяч долараў, за другое месца — 20 тысяч, за трэцяе — 10.

Але і на гэтым прызавыя за Алімпіяду-2010 для расійскіх пераможцаў не абмяжоўваюцца. Свае грашовыя ўзнагароды прызначаюць яшчэ і спартыўныя федэрацыі, і рэгіёны. Так, вядучыя федэрацыі ўстанавілі свае прэміяльныя — ад 50 да 100 тысяч долараў. Акрамя таго, існуе ўзнагарода ад "Фонду падтрымкі алімпійцаў Расіі" — ужо вядома, што гэта будзе аўтамабіль. А выплаты ў рэгіёнах часам значна пераўзыходзяць дзяржаўныя. Так, пераможцам Алімпіяды ў Пекіне Бувайсару Сайціеву і Ісламбеку Альбіеву прэзідэнт Чэчэнскай Рэспублікі падарыў па паўмільёна долараў і ключы ад чатырохпакаёвых кватэр у цэнтры Грознага.

Дарэчы, прэміяльныя за зімовую Алімпіяду ва ўсіх краінах прыкладна такія ж, як і за летнюю. Так, калі браць апошнія Гульні ў Пекіне, то амерыканцы плацілі сваім пераможцам па 25 тысяч долараў, спартсмены з Вялікабрытаніі атрымлівалі за медаль любой якасці па машыне Alfa Romeo і ад 3 да 5 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Адносна невялікія сумы. Іншая справа — прызавыя ў постсавецкіх краінах. За перамогу на летняй Алімпіядзе кожны азербайджанскі спартсмен мог атрымаць 750 тысяч долараў, грузінскія за "золата", "серабро" і "бронзу" суадносна — 100, 50 і 30 тысяч долараў, казахскія — 250, 150 і 75 тысяч "зялёных", малдаване — 70, 50 і 30 тысяч еўра.


І вось парадокс! Калі прааналізаваць сістэму налічэння прэміяльных, то можна канстатаваць, што чым ніжэй стаіць краіна па сваім узроўні, тым больш яна стараецца заплаціць сваім спартсменам. А вось краіны з высокім узроўнем жыцця (напрыклад, Нарвегія, Швецыя, Новая Зеландыя) наогул не плацяць з дзяржаўнай казны алімпійцам ні капейкі. Усе фінансавыя затраты ўскладваюцца на спонсараў. А нам, відаць, трэба сябе хоць у чым паказаць…

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл