bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №20-21 (3150-3151) - "ВЫБАРЫ-2010"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ВЫБАРЫ-2010

Алесь ЗАРЭМБЮК: «Вада камень точыць...»

Аўтар: I 8 лютага 2010 г.

Рэгіянальны каардынатар руху “За Свабоду” з Мастоў Алесь ЗАРЭМБЮК мае намер удзельнічаць у кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Нягледзячы на малады ўзрост, ён даволі папулярная асоба ў Мастах. У 2003 годзе, набраўшы 74,6% галасоў, быў абраны дэпутатам Мастоўскага райсавета. Праз чатыры гады, у 2007-м, Алесь ізноў вылучаў сваю кандыдатуру. Па афіцыйных даных, у той кампаніі ён прайграў саперніку ўсяго два голасы...

Сёлета Зарэмбюк робіць трэцюю спробу для паходу ў мясцовую ўладу.

— Я катэгарычна не згодны з тым, што дэпутат мясцовага Савета нічога не вырашае, — гаворыць Алесь. -— Наадварот, людзі цягнуцца якраз да кандыдата ад дэмакратычных сіл, дзеляцца сваімі перажываннямі, расказваюць аб праблемах... На мясцовым узроўні насамрэч няма невырашальных праблем. Але для таго, каб яны вырашаліся, неабходна прымусіць мясцовую ўладу ісці насустрач людзям. Са свайго боку людзі павінны і самі быць зацікаўлены ў вырашэнні праблем...

— Статус дэпутата дапамагае ў гэтым?

— Ведаеце, я падчас свайго дэпутацтва ставіў перад мясцовымі ўладамі пэўныя пытанні, і мастоўская вертыкаль не заўсёды гэта вітала. Статус дэмакратычнага кандыдата рабіў сваю справу: улада не заўсёды  прызнавала ўласныя недапрацоўкі. Перапіску з чыноўнікамі даводзілася весці літаральна гадамі. Але я ўпэўнены, што вада камень точыць...

Па ўласным назіранні магу сказаць, што ў глыбінцы людзей не надта цікавіць паняцце “правы чалавека”. Гэта падаецца ім нечым абстрактным. Тут для людзей куды важнейшымі з’яўляюцца простыя побытавыя рэчы: наяўнасць і кошт гарачай вады, асвятленне вуліц у цёмны час сутак, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, капітальныя рамонты ў дамах, дзе гэтыя рамонты, нягледзячы на адпаведныя адлічэнні людзей, не рабіліся па трыццаць гадоў... Дзеля таго, каб  дапамагчы людзям, прымусіць іх самаарганізавацца, трэба ісці ў дэпутаты. У той жа час, калі выбаршчыкі бачаць, што дэпутат і сапраўды гатовы дбаць пра іх інтарэсы, ставіць нязручныя пытанні перад мясцовай вертыкаллю, адстойвае правы людзей, то яны абавязкова прагаласуюць за гэтага чалавека. Таму я б раіў усім дэмакратычна настроеным і палітычна актыўным людзям ісці на гэтыя выбары.

— Зразумела, што адпаведнае рашэнне асабіста для сябе вы ўжо прынялі...

— Так, напрыклад, у маёй акрузе прыкладна 1200 выбаршчыкаў. Гэта не так шмат. За час, які пасля рэгістрацыі адпушчаны для агітацыі, можна будзе па некалькі разоў завітаць у кожную кватэру, пагутарыць з людзьмі, выслухаць іх, даведацца аб іх праблемах... Я так і збіраюся зрабіць. Яшчэ раз паўтаруся: на мясцовым узроўні ў дэпутата дастаткова працы — было б жаданне яе выконваць.

Яшчэ адна праблема — сумленны падлік галасоў. Я думаю, што ў мяне і ў людзей, якія ўвойдуць у склад маёй каманды, хопіць ведаў і сіл для таго, каб людзі, якія за мяне прагаласуюць, здолелі абараніць і адстаяць свой выбар...

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл