bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №20-21 (3150-3151) - "ПРАМАЯ ЛІНІЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПРАМАЯ ЛІНІЯ

«Алё, вас слухае галоўны рэдактар!»

Аўтар: I 9 лютага 2010 г.

Шчыра кажучы, на гэты раз я меркаваў абысціся без публікацыі таго дыялогу з чытачамі, які адбыўся ў мяне напярэдадні Новага года. Але ўлічваючы шматлікія просьбы субяседнікаў, якія працягваюць паступаць па сённяшні дзень, я ўсё ж вырашыў вярнуцца да нашай шчырай размовы і апублікаваць у некалькіх нумарах калі не поўны тэкст, то хоць асобныя фрагменты дыялогу.

Іосіф СЯРЭДЗІЧ, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”.

— Іосіф Паўлавіч, вас непакоіць з Гродна Марыя Іванаўна Вайнова. Ваша пастаянная падпісчыца.

— Дзякуй, Марыя Іванаўна.

— Ведаеце, у мяне да вас такая просьба. Мой унук пасля вучобы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце паехаў у ЗША, у Філадэльфію. Нікога там знаёмага няма, цяжка ўладкавацца на працу. Можа, вы праз Таццяну Поклад, якая звязана з Радыё Свабода, дапаможаце?

— Я ведаю Таццяну Поклад. Але ж скажыце: што, вашаму ўнуку не знайшлося месца тут, у роднай Беларусі?

— Ён скончыў факультэт рамана-англійскай філалогіі, хоча быць перакладчыкам. Дзе тут працаваць, ісці ў школу на мізерную зарплату?

— Марыя Іванаўна, шкада, вельмі шкада, што наша краіна пазбаўляецца такіх здольных маладых людзей, як ваш унук. Тэлефон Таццяны Поклад мы вам, безумоўна, знойдзем, але ж хочацца, каб хлопец вярнуўся ў Беларусь і знайшоў тут дастойнае месца...

 

— Я тэлефаную з глыбінкі — з вёскі Выдрыца Крупскага раёна.

— Калі ласка, прозвішча?

— Прысь Уладзімір Пятровіч.

— Ваша пытанне?

— Дзе нашы Далі Грыбаўскайтэ, Хілары Клінтаны? Чаму ў нас няма ў палітыцы жанчын? Давайце будзем вылучаць іх...

— Што і казаць, актуальная прапанова. Калі ў вас цяпер старшыня сельскага Савета мужчына, а ёсць на гэтую пасаду цудоўная жанчына — паспрабуйце вылучыць яе. Спачатку дэпутатам, потым паставіце пытанне аб выбранні яе старшынёй сельскага Савета...

— Дык у нас жа назначаюць, а не выбіраюць...

— А вы паспрабуйце зрабіць так, каб на гэты раз выбралі, а не назначылі. Участкі невялічкія, па 30—40 хат, дык што, нельга дамовіцца? Скажам, вырашылі правесці ў дэпутаты Сідараву. Пайшлі і дружна прагаласавалі. Калі нехта сфальсіфікуе вынікі выбараў — зможаце падняць усіх на ногі і аднавіць справядлівасць.

— Іосіф Паўлавіч, я толькі адзін на ўвесь сельсавет выпісваю “Народную Волю”.

— Што ж вы не змаглі загітаваць яшчэ некалькі чалавек? Тых жа сваякоў... Вас, напрыклад, запрашаюць на дзень нараджэння, а вы ў якасці падарунка ўручыце ім падпіску на “Народную Волю”.

— Слушная прапанова. У той жа час у мяне да вас просьба — хацелася б, каб журналісты “Народнай Волі” часцей прыязджалі ў глыбінку.

— Гэты мінус, Уладзімір Пятровіч, пастараемся ліквідаваць.

 

— Здравствуйте, уважаемый редактор! Беспокоит Карачун Татьяна Сергеевна, пенсионерка, де-юре кандидат наук, доцент. Спасибо вам большое за статьи, которые вы помещаете. Но в последнее время что-то нет публикаций Оргиша, в чем дело?

— А ни в чем. Хотел Вячеслав Оргиш печататься в “Народной Воле” — печатался. Решил он некоторые статьи опубликовать в “Советской Белоруссии” — его право. Мы никому не воспрещаем сотрудничать с “Народной Волей”, в то же время не считаем, что без Оргиша газета пропадет. Заметьте, у нас появляется немало новых интересных авторов.

— Еще у меня вопрос. Не считаете ли вы целесообразным установить для тех же судей предельный срок службы?

— Если вы имеете в виду возрастной ценз, то он оговорен, кажется, в законе о госслужбе. К сожалению, его положения игнорируются. И президентом, и тем же председателем Верховного суда Республики Беларусь Сукало, который явно засиделся...

— Активнее вступайте в переписку с государственными органами. Заведите специальную рубрику, пусть люди видят, кто как реагирует на предложения общественности...

— Татьяна Сергеевна, спасибо за это предложение. Постараемся закрепить наши попытки в этом плане.

 

— Добры дзень! Вас турбуе Семяновіч з Бараўлян. Скажыце, Іосіф Паўлавіч, ці не пара вярнуцца да тых абяцанняў Лукашэнкі, якія ён даваў пятнаццаць гадоў таму?

— А мы гэта перыядычна робім. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў пастараемся прыцягнуць да гэтага сур’ёзных аналітыкаў. Няхай яны ўзважаць словы і справы Аляксандра Рыгоравіча.

 

— Добры дзень! Я вось трымаю апошні нумар газеты...

— А можна ваша прозвішча?

— Якаў Мацвеевіч Лемеш.

— Што вас хвалюе, шаноўны?

— А тое, што добра было б, каб “Народная Воля”, друкуючы падборку “Што, дзе, калі?”, давала практычную інфармацыю. Вось, скажам, змяшчаецца матэрыял пра галерэю сучаснага мастацтва “У”. Далі б знізу адрас, тэлефон, я б з унучкай адразу наведаў бы яе, а так як я знайду?

— Звернем на гэтую акалічнасць увагу нашых аўтараў...

— І яшчэ. Я кандыдат эканамічных навук. Люблю чытаць артыкулы аўтараў самых розных поглядаў. Хацелася б, каб газета больш увагі ўдзяляла прадпрымальнікам. Бярыце таго ці іншага з іх і паказвайце, як працуецца, якія праблемы перашкаджаюць дабівацца добрых вынікаў, як улады рэжуць курыцу, якая нясе залатыя яйкі...

— Маеце рацыю, Якаў Мацвеевіч. У 2010 годзе больш будзе такіх публікацый.

 

— Мікалай Куніцкі з Лагойска. Я наконт праграмы тэлебачання. Мала хто глядзіць беларускія дзяржаўныя каналы. А столькі месца займае...

— Вы ведаеце: колькі людзей — столькі і меркаванняў. Частка чытачоў лічыць, што трэба друкаваць праграму тэлебачання, у некаторых іншае меркаванне, маўляў, “Народная Воля” не для гэтага створана. Праграму тэлебачання можна купіць у любым шапіку за нейкія там капейкі... Вы сцвярджаеце, што трэба выключыць толькі беларускае тэлебачанне, якое... Усё ж нельга сёння адмовіцца ад праграмы тэлебачання. Многія, вельмі многія падпісчыкі нічога не чытаюць, акрамя “Народнай Волі”. І яны просяць, каб у іх пад рукамі была і праграма тэлебачання. У будучым плануем правесці спецыяльнае сацыялагічнае даследаванне, і з улікам дасканалых вынікаў вызначымся, што нам сапраўды рабіць з праграмай тэлебачання.

 

— Іваноўскі Казімір Уладзіслававіч. Я працую на “Медрэмзаводзе”. Хачу падзякаваць за тое, што вы не забываеце пра зніклых палітыкаў.

— Вы, мабыць, сённяшні нумар ужо бачылі?

— Так.

— На першай паласе — здымкі тых, хто мог бы жыць ды жыць, радавацца... Гэтая балючая тэма будзе на старонках “Народнай Волі” і ў будучым.

— У мяне яшчэ такое пытанне. Вы вось надрукавалі артыкул пра здарэнне на дарозе. Як машына збіла карову, якую жанчына гнала восенню з пашы. Вінаваты вадзіцель. Я пяцьдзесят гадоў за рулём. Ведаю: вадзіцель — такі ж удзельнік руху, як і пешаход. І ён павінен трымаць такую хуткасць, каб у любым выпадку папярэдзіць дарожна-транспартнае здарэнне. За карову ён павінен заплаціць, а не бабка.

— Казімір Уладзіслававіч, дзякуй вам за такое меркаванне. Мы абавязкова надрукуем мой дыялог з вамі. Я думаю, што гэта ў першую чаргу будзе маральная падтрымка той жанчыне з вёскі, якая сёння сапраўды не ведае што рабіць, таму што прысудзілі ёй шалёны штраф. Для пенсіянеркі гэта сапраўдная бяда.

— Яшчэ паслухайце... Я еду з хуткасцю 90 кіламетраў у гадзіну, усе мяне абганяюць. Я, бачыце, на дарозе ім замінаю. Атрымліваецца, ты едзеш па правілах, а камусьці гэта не падабаецца. Колькі вунь на дарогах ліхачоў! Заканадаўцам трэба падумаць, як спыніць тых, хто не думае пра бяспеку на дарогах...

— Казімір Уладзіслававіч, мы абавязкова данясём да заканадаўцаў ваша меркаванне.

 

— Валентина Поликарповна Шалейникова. Обращаюсь к вам по поручению около трех тысяч жителей Севастопольского парка, что рядом с Волгоградской улицей в Минске.

— Что у вас случилось?

— Наш парк — уникальная территория. Здесь расположены восемь действующих артезианских скважин. С 1995 года мы воюем с властями. За это время семь скважин закрыты. Понимаете, многие люди лишились чистой артезианской воды. И все ради строительства кафе, ресторанов, саун.

— Послушайте, если вас более трех тысяч человек, то неужели вы не можете получить содержательные ответы от властей? Скажем, от того же Минского горисполкома...

— Нам уже никто не отвечает...

— Валентина Поликарповна, но есть же законы...

— Я и жители района считаем, что они не соблюдаются, ведь фактически совершается преступление, а власти отмахиваются от нас как от назойливых мух. Вы слышали о программе “Чистая вода”? Она направлена на то, чтобы жители города пили воду из артезианских скважин. Здесь, в парке, нельзя ничего строить. Но крутятся большие деньги, и над парком нависла большая угроза...

— Валентина Поликарповна, редакция вникнет в проблему вашего района. Мы обязательно выслушаем другую сторону, то есть изучим аргументы властей города...

— Хорошо, только тот журналист, кому поручите заниматься нашим вопросом, пусть внимательно ознакомится с программой “Чистая вода”. Еще я вам скажу. Будут буриться скважины, чтобы обеспечить город водой, в Радошковичском направлении. Это 35—40 километров от Минска, очень дорогой проект. И вода будет стоить в несколько раз дороже. А тут закрываются скважины. Прекрасный Севастопольский парк, что с ним будет...

— Хорошо, Валентина Поликарповна, тема для газеты есть. Займемся...

 

— Тарканевский Анатолий Николаевич. Кратенький вопрос. Если бы у нас кто-то разрушил памятник участникам Великой Отечественной войны, какую бы позицию заняла “Народная Воля”?

— Принципиальную. Если вы намекаете на то, что было недавно в Эстонии или в Грузии, то, поверьте, и российские СМИ, и белорусские давали однобокую информацию. И вообще, я советую делать выводы только после изучения всех точек зрения. К сожалению, ни российское телевидение, ни белорусское не представляют всю палитру взглядов, фактически они зомбируют людей, а не информируют.

 

— Крако Яков Владимирович из Минска. На мой взгляд, в вашей газете недостаточно освещаются экономические вопросы. Меня интересует, например, чем закончится дело с приватизационными чеками...

— Яков Владимирович, даю вам слово, что в первом квартале постараемся со всех сторон изучить этот вопрос. Ждите публикаций...

 

— Маё шанаванне, спадар Іосіф! Тэлефаную са Стаўбцоўскага раёна, з Новага Свержаня. Холадава Валянціна Іванаўна. Мой муж — Пяткевіч Генадзь Сцяпанавіч. Праўда, у 2004 годзе ён памёр.

— Шкада, што добрыя людзі рана зыходзяць ад нас.

— Так, ён быў актыўным чалавекам, заснаваў сацыял-дэмакратычную суполку, філію Таварыства беларускай мовы, музей арганізаваў. Калі будзеце ехаць на Нясвіж, заскочце да нас.

— Спадзяюся, што вясной надарыцца такая магчымасць.

— Заўважу, мне вельмі падабаюцца публікацыі Кліменценкі, Ваганава, Малочкі... Дарэчы, мы са Святланай Кліменценка сядзелі на “Тутэйшых” і крычалі “Жыве Беларусь!”.

— Сустрэнемся, пагаворым аб усім, што вас і нас хвалюе. А пакуль дзякуй за ўвагу да “Народнай Волі”.

 

— Я — Мікалай Мікітавіч Лагута са Светлагорска. Газету не выпісваю, а купляю ў кіёску. Мне не падабаецца, што многа месца адводзіцца тэатральным і іншым аб’явам.

— А вось быў званок і чалавек папрасіў, каб мы не толькі давалі афішу дня, але яшчэ і з указаннем адрасоў. Такім чынам, я вам шчыра скажу: колькі людзей, столькі і меркаванняў. Як дагадзіць усім — сам не ведаю.

— Яшчэ. Шмат друкуеце мемуараў. Вось “Калонка Алеся Няўвеся” — гэта сучасна, востра, актуальна. Трэба больш друкаваць такіх артыкулаў, якія б узбагачалі чытача новай інфармацыяй, новымі ведамі. А вы пра князёў...

— Але ж гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. Калі людзі, напрыклад, не ведаюць, што зрабілі для Беларусі тыя ж Радзівілы, то, значыць, у іх кароткая гістарычная памяць.

— Я з вамі згодзен. Гісторыя ёсць гісторыя, а вось мемуары... Вы лепш надрукуйце кніжку Алкаева “Расстрэльная каманда”...

— Вытрымкі з яе мы друкавалі. Поўнасцю можна прачытаць у інтэрнеце. У вас ёсць такая магчымасць?

— Не, няма. Але я “Расстрэльную каманду” прачытаў. І Шарамета я прачытаў. Такія кнігі я перадаю па ланцужку.

— Добра, Мікалай Мікітавіч, будзем старацца працаваць так, каб больш задавальнення прыносіць вам і вашым сябрам.

 

— Іосіф Паўлавіч, з Піншчыны тэлефаную. Ваш зямляк — Канстанцін Прыгодзіч. Чуў, што на вас у чарговы раз “наехалі” ўлады, вытрымаеце?

— Я ўжо не аднойчы заяўляў: “Народная Воля” патрэбна не мне аднаму, яна патрэбна беларускаму народу. А калі так, то газета будзе выдавацца ў любой сітуацыі. Выжыла тады, калі двойчы па некалькі гадоў друкавалася ў Вільнюсе. Выстаяла тады, калі тры гады тыражавалася ў Смаленску. Мы гатовы да любых рэпрэсій. Калі спратрэбіцца, то будзем працаваць і ў падпольных умовах...

 

— Добры дзень, я з Магілёва...

— Прозвішча, калі ласка...

— А можна без прозвішча? Проста напішыце, што тэлефанаваў Аляксандр Аляксандравіч...

— Добра, Аляксандр Аляксандравіч, якое ў вас пытанне?

— Ведаеце, у беларускіх чыноўнікаў ёсць прымаўка: “Каб заўсёды жыць у шчасці, трэба красці, красці, красці...”

— У вас ёсць канкрэтныя факты?

— ... (Паўза.)

— Калі ў вас ёсць дакладныя звесткі, што той ці іншы чыноўнік займаецца карупцыяй, з’яўляецца казнакрадам — сігналізуйце і нам у рэдакцыю, і ў адпаведныя органы. Толькі не трэба стрыгчы ўсіх пад адзін грабень. Ёсць жанчыны, якія ні пры якіх абставінах не здрадзяць сваім мужам, а ёсць дамы лёгкіх паводзінаў. Але ж нельга гаварыць, што ўсе жанчыны прастытуткі. Так і адносна чыноўнікаў.

— Скажыце, прэзідэнт Лукашэнка парушае Канстытуцыю?

— Адказаць на гэтае пытанне можа Канстытуцыйны суд, і ён, калі вы памятаеце, выносіў вердыкт не на карысць Лукашэнкі.

— Выбары зноў будуць сфальсіфікаваныя?

— Каб не было парушэнняў заканадаўства, трэба каб быў агульнанародны кантроль за дзейнасцю кожнага сябра камісіі. Што, тым жа партыям, рухам нельга наладзіць кругласутачнае дзяжурства на выбарчых участках? Пакуль толькі адна балбатня...

 

— Марыя Шапялевіч з Гомеля. Адчуваецца, у рэдакцыі сапсаваліся адносіны з апазіцыяй?

— Адкуль вы гэта ўзялі? Мы судзім аб людзях не зыходзячы з таго, з’яўляюцца яны сябрамі апазіцыйных партый ці не. Для нас, журналістаў, галоўнае, што станоўчага ў іх дзейнасці. На гэтае пытанне, думаю, вы самі можаце адказаць. Мы ж на баку ўсіх тых, хто канкрэтнымі справамі набліжае Беларусь да дэмакратычных перамен, спрыяе яе незалежнасці і павышэнню дабрабыту народа.

(Працяг у наступных нумарах.)

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

SamLudval (9.02.2010 20:11)

Надо сделать всё возможное, чтобы спасти Севастопольский парк и скважины! В Берлине, Лондоне, Париже и других Европейских столицах берегут парки и источники чистой воды. Там было бы просто невозможно то, что происходит с Севастопольским парком и скважинами. Прокурор Куприянов остановил строительство. Котлован закопали. Но почему тот, кто решил опять поднять руку на охраняемое законом место ничего не боится? Это - тревожный симптом. Я преклоняюсь перед женщиной, которая столько лет посвятила и столько сил отдала спасению парка и скважин! Беларусь получает деньги по программе чистая вода из международного фонда. Как всё это понимать?

Коровянский (23.03.2010 22:44)

Проблема Севастопольского сквера - искуственно создана. Никто, никогда не собирался и не собирается трогать скважины, застраивать территорию - гаражами, ресторанами, казино и жилыми домами. Это полный бред. О проектировании Севастопольского парка и объективные(!) ответы на вопросы его о застройке и его проблемах - на странице http://koroviansky.livejournal.com/ которую я завёл специально для освещения этого проектирования. С уважением, главный архитектор проекта «Севастопольский парк» Андрей Коровянский ГП "МГИ благоустройства и городского дизайна" (моб тел. 8 029 608 61 24)

Андрей (25.03.2010 03:27)

Дежа-вю. В размещенном в «Живом журнале» комментарии главный редактор журнала «Русский Newsweek» Михаил Фишман объяснил, что целью размещения в сети компрометирующих его видеороликов было заставить его изменить редакционную политику журнала. В проведении «спецоперации» участвовали сотрудники правоохранительных органов. По словам Фишмана, сотрудников журнала «пытались заставить постоянно думать о том, не задевают ли они интересы тех, кто отдает незаконные указания, подкупает сотрудников спецслужб, вторгается в частную жизнь граждан и собирает компромат». Главред «Русского Newsweek» считает, что подобные действия со стороны сотрудников правоохранительных органов можно расценивать как предупреждение всем журналистам. — http://lenta.ru/news/2010/03/25/pressing/

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл