bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №20-21 (3150-3151) - "СКАНДАЛ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

СКАНДАЛ

«Ногі ў нас растуць заўсёды з аднаго і таго ж месца...»

Аўтар: I 8 лютага 2010 г.

У 2009 годзе ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла кніга Віктара Казько “Дзікае паляванне ліхалецця”. У крамах яна прабыла літаральна дзень, пасля чаго яе вярнулі ў выдавецтва...

“Дзікае паляванне ліхалецця” выйшла накладам усяго ў 300 экземпляраў. Прычым 250 з іх адразу былі выкуплены Саюзам беларускіх пісьменнікаў. 50 кніг трапілі ў дзяржаўнае распаўсюджванне.

“А потым нам патэлефанавалі і папрасілі забраць іх, — распавёў “Народнай Волі” выканаўчы дырэктар МГА “Беларускі кнігазбор” Генадзь Вінярскі. — Сказалі, ёсць такі загад — забараніць продаж кнігі ў дзяржаўных кнігарнях. Дагэтуль не ведаем, чый загад, бо ніхто ж не хоча нічога гаварыць...”

Што да цішыні вакол гэтага выпадку, то выдавецтва шчыра прызнаецца, што шуміха ім не на руку.

“Нам і самім не хочацца праблем, — заявіў Вінярскі. — Бо ліцэнзіі новыя зараз нікому не даюць, а вось адбіраюць — лёгка. Справа ў тым, што мы крыху не даглядзелі — не ўлічылі, што гэтая кніга з’яўляецца палітычным выданнем, дзе сабраныя артыкулы і наконт сучаснага становішча Беларусі. А на выданне такой літаратуры маюць права толькі два дзяржаўныя выдавецтвы — “Беларусь” і выдавецтва пры Адміністрацыі прэзідэнта. Так што ў нас можна пра ўсё пісаць і выдаваць — апроч цяперашніх уладных штучак...”

“Народная Воля” пацікавілася ў “Кнігарні пісьменніка”, адкуль растуць ногі такой нелюбові да “Дзікага палявання ліхалецця”.

“Мы атрымалі кнігу, а на наступны дзень яе вярнулі па загадзе кіраўніцтва “Белкнігі”, — распавялі нам у кнігарні. — Не ведаем, чый дакладна гэта быў загад. Аднак жа ногі ў нас растуць заўсёды з аднаго і таго ж месца...”

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Віктар КАЗЬКО: «Нічога крамольнага ў маёй кніжцы няма...»

“Народная Воля” папрасіла самога аўтара распавесці пра сваю кнігу з пункту гледжання прычыны яе забароны.

Кніга складаецца з напісаных у апошнія дзесяцігоддзі эсэ і публіцыстыкі Віктара Казько — ад перабудовы да сучаснасці.

“Пачынаецца кніга з публікацый пра перабудову, якую мы так чакалі і так радасна сустракалі, — распавёў “Народнай Волі” Віктар Казько. — Затым распавядаю пра азвярэнне, якое даходзіла да таго, што выцягвалі нябожчыкаў з труны, каб скрасці ордэны. Ёсць там і публікацыі па Чарнобылі, знішчэнні дуброў і лясоў. Апошняя частка публікацый прысвечана таму дзікаму становішчу, у якім мы апынуліся сёння. Беларусы пазбаўлены свайго духоўнага жыцця, культуры, мовы. І гэта не можа не адбівацца і на інтэлігенцыі, і на апошнім селяніне. Нічога крамольнага, як мне падаецца, у маёй кніжцы няма”.

Віктар Казько прызнаецца, што не толькі не ведае, але нават і не разумее, з чым звязаны загад аб вяртанні яго кнігі з дзяржаўных крам. Дарэчы, “Дзікае паляванне ліхалецця” — толькі другая кніга Віктара Казько, выдадзеная за апошняе дзесяцігоддзе.

“А яшчэ тамы на два-тры ў мяне ляжыць напісанага і ненадрукаванага ў стале, — прызнаўся ён. — Але каму гэта трэба...”

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл