bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №28-29 (3158-3159) - "НЕРУХОМАСЦЬ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

НЕРУХОМАСЦЬ

Былі б грошы...

Аўтар: I 23 лютага 2010 г.

Нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс, будаўніцтва элітнага жылля ў нашай краіне не спыняецца. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова апынуцца за Мінскай кальцавой аўтадарогай. Тут цэнтралізавана ўзводзяцца катэджныя пасёлкі з паэтычнымі назвамі “Лета”, “Сонечны”, “Дабрадзеева”... У Беларусі атрымліваюць прапіску так званыя таунхаусы — катэджы сямейнага тыпу.

Карэспандэнт “Народнай Волі” вырашыў высветліць, колькі сёння каштуе элітнае жыллё ў прыгарадзе сталіцы...

Крыху гісторыі

Таунхаус упершыню з’явіўся ў Францыі яшчэ на пачатку XVII стагоддзя. Эканамічнасць і зручнасць такога жылля ацанілі таксама англічане, і ўжо на пачатку мінулага стагоддзя таунхаус  зрабіўся самым папулярным тыпам жылля ў іх.

У 20-я гады мінулага стагоддзя мода на таунхаусы прыйшла ў ЗША. З усіх пераваг таунхауса над звычайным жытлом на першае месца выходзіць магчымасць пазбавіць сябе непажаданага суседства альбо пасяляцца побач з людзьмі, блізкімі па духу і інтарэсах. Менавіта так паступілі прадстаўнікі багемы Еўропы і Амерыкі, пакінуўшы свае кватэры і дамы і перабраўшыся ў раёны таунхаусаў.

У Расіі першыя таунхаусы былі пабудаваны прыкладна 30 гадоў таму і практычна адразу ж занялі нішу элітнага жылля.

Да нядаўняга часу таунхаусы ў Беларусі лічыліся з’явай экзатычнай, але паціху ў гэтым сэнсе мы сталі набліжацца да Еўропы.

«Засталіся таунхаусы за 160 тысяч долараў»

Літаральна ў 500 метрах ад МКАД, акурат за дарогай Заслаўе—Калодзішчы, размясціўся катэджны пасёлак “Сонечны”. Тут на агульнай плошчы 38 гектараў у рэшце рэшт будзе ўзведзены жылы раён з насельніцтвам прыкладна 4,5 тысячы чалавек. У перспектыве забудоўшчыкі, а гэта ТДА “Вігеўрабуд”, абяцаюць стварыць тут, акрамя, уласна кажучы, жыллёвага комплексу, інфраструктуру, якая палепшыць жыццё мясцовых жыхароў. На тэрыторыі пасёлка “Сонечны” будуць узведзены офісна-гандлёвы комплекс, дзіцячыя яслі-сад, школа на 340 месц, медыцынскі цэнтр тыпу ФАП, аптэка, кавярня, рэстаран і дзве прадуктовыя крамы...

Што да самога жылля, то акрамя таунхаусаў у “Сонечным” будуецца шматкватэрны дом. Тэрмін яго здачы пад ключ — чацвёрты квартал бягучага года. У ім — 144 кватэры, кожная з якіх будзе мець ад аднаго да трох пакояў. Таксама тут ёсць пяціпакаёвыя двухузроўневыя кватэры.

Узровень аддзелкі кватэр — чарнавая сцяжка столі і сцен, у кватэрах усталяваны вокны ПВХ, дзверы, зашклёныя лоджыі, электрычная разводка, лічыльнікі, пажарная сігналізацыя, ацяпляльныя батарэі. Усё астатняе, як, напрыклад, пакупка і ўсталяванне сантэхнікі, — за кошт навасёлаў.

Забудоўшчыкі абяцаюць, што на этапе будаўніцтва дома па жаданні ўласніка кватэры магчыма перапланіроўка жытла...

Кошты на жыллё ў “Сонечным” залежаць ад таго, якую кватэру вы для сябе выбралі. Так, аднапакаёўка, якая на першым паверсе метражом у 48,8 метра, будзе каштаваць 48.800 умоўных адзінак пры ўмове аплаты адразу 100% ад яе кошту. Але тут, як гаворыцца, магчымы варыянты. Можна выплачваць штомесяц 50% і 20% ад кошту квадратнага метра, пры гэтым сума плацяжу вырастае...

Двухпакаёўка ў новым доме пасёлка “Сонечны” метражом у 61,95 квадратных метра каштуе 61.950 умоўных адзінак. Трохпакаёўка памерам 87,45 пацягне на 78.705 у.а, а вось пяціпакаёвая двухузроўневая кватэра метражом у 112, 25 квадратных метра абыдзецца ў 101.025 умоўных адзінак.

Што тычыцца таунхаусаў, то кожны з гэтых праектаў - індывідуальны.

Карэспандэнт “Народнай Волі” патэлефанаваў забудоўшчыкам пасёлка “Сонечны” — прадстаўнікам ТДА “Вігеўрабуд”. Відавочна, што попыт на таунхаусы ў беларусаў ёсць: “На сённяшні дзень непрададзенымі засталіся таунхаусы агульнай плошчай у 175 квадратных метраў, — паведамілі нам. — Двухузроўневы таунхаус — гэта гараж на два аўтамабільныя месцы, дзве соткі зямлі ля дома. На першым паверсе такога дома — кухня, гасціная, санвузел, ванная. На другім — два спальныя пакоі. Кошт таунхауса — 160 тысяч долараў”.

«Верхні цэнавы парог за квадратны метр назваць складана»

Пасёлак “Лета” размясціўся ў палутара кіламетрах ад Мінскай кальцавой аўтадарогі, паблізу ад вёскі Ратамка. Першая чарга пасёлка была здадзена ў эксплуатацыю яшчэ ў 2008 годзе. Яго агульная плошча — 14 гектараў. Тэрыторыя разбіта на 52 зямельныя ўчасткі плошчай ад 0,12 да 0,25 гектара. У пасёлку можна набыць дом плошчай ад 300 да 550 квадратных метраў.

Інжынерная інфраструктура пасёлка ўключае ў сябе цэнтралізаваныя водаправод, каналізацыю, газа- і энергазабеспячэнне, оптыкавалаконныя і тэлефонныя лініі, выдзелены лініі пад інтэрнет.

Дарогі ў пасёлку абсталяваны сістэмай сцёку ліўневай вады.

Катэджы, якімі забудоўваецца “Лета”, — рознатыповыя. Напрыклад, на першым паверсе дома агульнай плошчай у 303 квадратных метры знаходзяцца гардэробная, гасціная, кухня-сталовая, кабінет, гасцявая спальня, ванны пакой і санітарны вузел. На другім паверсе гэтай забудовы ажно 4 спальні, дзве ванныя і дзве тэрасы.

Праектам таксама прадугледжаны гараж на 2 аўтамашыны і нават чаша для басейна.

А вось калі выбраць дом метражом у 556 квадратных метраў, то на другім паверсе тут “усяго” тры спальні. Самая вялікая з іх — 18 квадратных метраў, ажно тры балконы і мансарда...

“Зараз у пасёлку засталіся нерэалізаванымі каля 30 катэджаў. Мінімальная плошча забудоў — каля 300 квадратных метраў. Мінімальны кошт за квадратны метр — 900 долараў. Усё залежыць ад тыпу катэджа, ад пажадання заказчыка, таму “верхні” цэнавы парог абазначыць складана”, — паведамілі “Народнай Волі” забудоўшчыкі пасёлка “Лета”.

«Кошт квадратнага метра ад 900 умоўных адзінак»

Катэджны пасёлак Дабрадзеева размясціўся на захадзе Мінска ў кіламетры ад Мінскай кальцавой аўтадарогі па Гродзенскай шашы, літаральна ў трох хвілінах язды ад станцыі метро “Каменная Горка”.

У пасёлку таксама створана ўся інфраструктура для пражывання, напрыклад, падача вады ў дамы ажыццяўляецца з мясцовага водазаборнага прыстасавання, пасёлак цалкам газіфікаваны, зразумела, ёсць тут і электрычнасць. Акрамя таго, ёсць у Дабрадзееве свая тэлефонная лінія.

Дамы ў пасёлку — гэта тры тыпы блакіраваных таунхаусаў агульнай плошчай ад 143 да 212 квадратных метраў. Кожны — з асобным уваходам. У кожным домаўладанні прадугледжана два машынамесцы. Планіроўка дамоў у гэтым пасёлку — вольная. Тэрмін заканчэння будаўніцтва — снежань бягучага года. Забудоўшчык пасёлка ТДА “Таунхаус” прапануе тыпавыя варыянты таунхаусаў. Такім чынам дом агульнай плошчай у 211 квадратных метраў мае цокальны паверх метражом каля 68 метраў. На першым паверсе такога дома — кухня, хол, гасціная метражом каля 31 квадратнага метра. Калі ўзняцца па лесвіцы на другі паверх, то можна ўбачыць, што тут — тры спальныя пакоі, прыкладна аднолькавыя па памерах, і калідор. Кошт квадратнага метра ў гэтым доме складае 900 умоўных адзінак.

Ёсць у пасёлку Дабрадзеева і іншыя прапановы — дамы меншых памераў — у 143 квадратныя метры. Яны прадаюцца тут па цане ад 1000 да 1200 умоўных адзінак. Будаўнічыя матэрыялы выбірае з прапанаваных сам забудоўшчык.

Тэрмін заканчэння будаўніцтва пасёлка Дабрадзеева — снежань бягучага года.

Як бачым, прапановы ёсць — справа за попытам. Што называецца, былі б грошы...

Фота аўтара

Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл