ЛАБІРЫНТ
У «адно акно» — праз розныя дзверы
Вітаю вас, шаноўная рэдакцыя "Народнай Волі"!
З вашага дазволу дасылаю спіс дакументаў, неабходных для таго, каб аформіць дзяржаўную дапамогу шматдзетнай сям'і. Калі нават проста пералічыць усе прадугледжаныя даведкі, дык ужо знікне жаданне атрымліваць дапамогу, таму што сабраць іх вельмі і вельмі цяжка, значная частка іх выдаецца ў розных установах.— Разъездились тут, понарожали детей, а нам пиши эти бумажки…
Пры гэтым раздражнёныя маладзіцы, седзячы ва ўтульных кабінетах, ну ніяк не зразумеюць, што калі б не было нас, простых грамадзян, то навошта яны ўсе былі б патрэбны.
Можа, і сапраўды не патрэбны?
А пакуль мы, народ памяркоўны ды талерантны, памянем хлуслівы прынцып "аднаго акна" ды пойдзем стукаць у розныя дзверы.
З пажаданнем усяго найлепшага —
Д.ДЗЬЯКАНАЎ.
в.Улукаўе Гомельскага раёна.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне