bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №28-29 (3158-3159) - "АФІЦЫЙНА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

АФІЦЫЙНА

Аляксандр БЯЛЯЕЎ: «Я сам сказаў трэнеру, каб той напісаў распіску, што Сяргей Новікаў заваюе медаль»

Аўтар: I 23 лютага 2010 г.

Дзяржаўны трэнер па біятлоне Аляксандр Бяляеў прызнаўся “Народнай Волі”, што перад паездкай у Ванкувер асабісты трэнер Сяргея Новікава напісаў распіску, што біятланіст заваюе медаль.

— Адразу пасля перамог нашых біятланістаў давялося пагутарыць толькі з трэнерамі, — кажа Аляксандр Міхайлавіч. — Настрой добры, думаю, што спартсмены заслужылі добрых слоў, і мы гэтыя словы сказалі. Ганарымся поспехамі!

— Сярэбраны медаль Сяргея — больш выпадковасць?

— У некаторай ступені поспех Сяргея можна назваць сенсацыйным, але для спецыялістаў не сакрэт, што індывідуальная гонка — каронны від праграмы Новікава. На спаборніцтвах ён ужо дэманстраваў цудоўную стральбу, але раней не хапала хуткасці на трасе. Сёння Сяргей выйшаў на пік формы ў фізічным плане і не трэба хаваць, што цудоўна “працавалі” лыжы. Усё гэта разам — работа трэнераў, сервісменаў, спартсмена — і дало плён.

— А самі вы, калі шчыра, верылі ў “серабро” Новікава?

— Мы ведалі, што калі Сяргей адстраляе “пад нуль”, то ён прэтэндуе на месца ў тройцы. Але ж гэта яшчэ ні разу трэба не прамахнуцца і бегчы на максімуме сваіх магчымасцяў. На шчасце, усё так і атрымалася. Да таго ж у мяне ёсць распіска асабістага трэнера Сяргея — Анатоля Іванавіча Перапечкіна, дзе апошні гарантуе, што на Алімпіядзе ў Ванкуверы Новікаў заваюе медаль. Натуральна, што распіска была напісана яшчэ перад Гульнямі.

— Трэнер па асабістай ініцыятыве даваў такую распіску?

— Не, гэта я яму прапанаваў. Ён сказаў, што трэнерскі штаб правёў добрую работу, на Алімпіядзе выйдуць на пік формы і могуць заваяваць медаль. Я яму кажу: “Ты можаш гэта гарантаваць?” — “Так, гарантую”. — “Тады пішы”. Як у ваду глядзеў Перапечкін...

Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл