bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Працэс пайшоў (абноўлена)

NV exclusive   Аўтар: I 10 сакавiка 2010 г. 11:05
10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся судовы працэс над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.

Нагадаем, што ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года.

Праз 10 дзён ім прад’явілі абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

20 лістапада Асіпенку і Аўтуховічу было прад’яўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта.

Лявонава ў пачатку жніўня вызвалілі з-пад варты, а 24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачанні.

…Да пачатку суда было абвешчана, што суд будзе адкрытым, таму жадаючыя патрапіць на працэс пачалі збірацца ля будынка суда яшчэ за гадзіну да пачатку разгляду справы, якая была прызначана на 10.00.

На вуліцы назіраліся ДАІшнікі і сілавікі. Тыя, што былі ў форме, знаходзіліся непасрэдна ля суда, у цывільным размеркаваліся па ўсё тэрыторыі на вуліцы – на перакрыжаванні вуліц Кірава і Леніна, у раёне МЗС, за вуглом суда.

Зрэшты, аніякіх маніфестацый і “жывых ланцугоў” з партрэтамі ваўскавыскіх прадпрымальнікаў не было. Як не было і многіх лідэраў апазіцыйных партый – відаць, усе яны ў гэты час дружна накіраваліся ў Варшаву па запрашэнню Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Тым часам, у залу суда не прапусцілі нават многіх журналістаў, спасылаючыся на тое, што не атрымалі ў свой час акрэдытацыю. Але, наколькі вядома, ужо 9 сакавіка некаторым паведамілі, што ліміт на журналістаў вычарпаны. Калі ж прадстаўнікі СМІ вырашылі прайсці проста па пашпарту, як грамадзяне Беларусі (працэс жа адкрыты), то і гэта ўдалося не ўсім.

-- Зала не гумавая, усяго на 70 чалавек, -- апраўдвалася работніца суда. – Гэта наша самая вялікая зала. Ці ёсць яшчэ пацярпелыя?

-- Мы пацярпелыя, -- адказвалі журналісты.

У выніку сабраўшыяся пачалі пісаць заяву ў кнігу скаргаў і прапаноў. Стала вядома, што ў залу патрапілі некаторыя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі АБСЕ, было шмат тэлекамер дзяржаўных СМІ.

Па меркаванню шматлікіх праваабаронцаў, працэс зацягнецца не на адзін дзень…

***

Аўтуховіч і Асіпенка ў залі суда.

На судзе Мікалай Аўтуховіч заявіў хадайніцтва, каб яму былі выдадзеныя копіі матэрыялаў справы для дадатковага азнаямлення, а таксама, каб працэс быў разгледжаны у Мінскім гарадскім судзе ці Гродзенскім абласным, каб была магчымасць абскардзіць рашэнне.

Хадайніцтва Аўтуховіча аб дадатковым азнаямленні з матэрыяламі справамі было задаволена, таксама будзе накіраваны запыт у пракуратуру наконт правамоцнасці дзеянняў супрацоўнікаў упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Суддзя абвясціў перапынак да 16 сакавіка, калі і адновіцца працэс.

Чытайце таксама:

Мінуў год, як Аўтуховіч і Асіпенка знаходзяцца за кратамі

Аўтуховічу ў ізалятар перадалі мэдаль за Аўганістан

Павел Сапелка, адвакат: «Аўтуховіча трэба было адпусціць і папрасіць у яго прабачэння паўгода таму...»

«Human Rights Watch»: Автухович, Леонов, Осипенко, Дубский – политзаключенные

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл