bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Лукашэнка не паедзе ў Вільню

Аўтар: I 10 сакавiка 2010 г. 12:41
Аляксандр Лукашэнка не прыме ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 20‑й гадавіны аднаўлення незалежнасці Літвы, якія адбудуцца 11 сакавіка ў Вільні. Афіцыйную беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік прэм’ер‑міністра Віктар Бура.
Пра гэта рашэнне Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў літоўскага прэзідэнта Далю Грыбаўскайце, паведамляе прэс‑службы кіраўніка беларускай дзяржавы.

Запрашэнне Лукашэнкі прыняць удзел ва ўрачыстасцях было накіравана ад імя канцылярыі прэзідэнта Літвы.

У адказ пасланні Лукашэнкі «шчыра падзякаваў» літоўскую калегу за запрашэнне і адзначыў высокі патэнцыял далейшага развіцця палітычных, эканамічных і культурных сувязяў у інтарэсах беларускага і літоўскага народаў, паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

«Падкрэсліўшы важнасць умацавання дыялогу на вышэйшым дзяржаўным узроўні, прэзідэнт Беларусі пацвердзіў запрашэнне кіраўніку літоўскай дзяржавы наведаць Рэспубліку Беларусь з візітам», — гаворыцца ў паведамленні.

***

Апошнім разам Аляксандр Лукашэнка наведваў Літву 16 верасня 2009 года, ён браў удзел у працы беларуска‑літоўскага эканамічнага форуму ў Вільні.

Тады ж адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Літвы, якая доўжылася прыблізна дзве гадзіны. Раней Грыбаўскайце заяўляла, што запрашэнне Лукашэнкі на святкаванне 20‑годдзя аднаўлення дзяржаўнасці Літвы можа залежаць ад дзеянняў Мінска ў дачыненні да былога начальніка Вільнюскага гарнізона Уладзіміра Усхопчыка. «Зараз мы вядзем перамовы з Беларуссю, спрабуем пачуць, якімі будуць захады ў супрацоўніцтве, што тычацца справы Усхопчыка», — сказала 26 студзеня Грыбаўскайце, адказваючы на пытанне журналістаў адносна яе рашэння аб запрашэнні Лукашэнкі.

Літоўскія праваахоўныя органы падазраюць Усхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць па безабаронным людзям. МЗС Літвы ўручыла Беларусі ноту ў сувязі з тым, што беларуская Генеральная пракуратура адмовілася дапамагчы суседняй краіне ў расследаванні справы Усхопчыка.

2 сакавіка стала вядома, што Усхопчык, які з 22 мая 2000 года па 19 лютага 2004 года з’яўляўся намеснікам міністра абароны Беларусі, быў дапытаны ў Генпракуратуры ў якасці сведкі паводле просьбы літоўскіх праваахоўных органаў. Матэрыялы допыту накіраваны ў Вільню.

БелаПАН
Крынiца: Наша Ніва
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Андрей (10.03.2010 15:33)

Любой президент республики на его месте поступил бы так же. Вынужденная, но точная и взвешенная реакция. Урок подмастерьям...

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл