Магілёў. Кандыдата ў дэпутаты ад улады вылучылі за 12 хвілін
Сход працоўнага калектыву працоўных РУП “Зелянхоз”, дзе вылучалі праўладнага кандыдата ў дэпутаты, праходзіў у ангары, дзе знаходзяцца вытворчыя памяшканні.
Пра гэта паведамілі праваабаронцам рабочыя гэтага прадпрыемства. Інфармацыйны цэнтр “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамляе, што пад пагрозай скасавання кантрактаў у працоўны час людзей сабралі ў ангары, дзе ў якасці вылучэнца ад іх працоўнага калектыву прапанавалі вылучыць кандыдатуру дырэктара Магілёўскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва спадара Дынгалёва.
Праваабаронца Барыс Бухель прыехаў на гэтае прадпрыемства з мэтай патрапіць на сход працоўных, дзе вылучалі кандыдата ў дэпутаты, але ў актавай зале прадпрыемства нікога не было.
“Я прыехаў недзе ў 8.00 раніцы і пайшоў у актавую залу, але нікога там не застаў, — гаворыць Барыс Бухель, — тады я выйшаў на вуліцу і недзе ў 8.12 рабочыя вялікім натоўпам выйшлі з ангара. Я прыпыніў некаторых з іх, і яны мне паведамілі, што сход па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты ад іх працоўнага калектыву ўжо адбыўся. Спадара Дынгалёва вылучылі па Алтайскай выбарчай акрузе”.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
Любовь (10.03.2010 20:32)
Это "выборы" по ермошински! У этих дельцов уже готовы списки кандидатов в депутаты с фамилиями уже победивших. Только не понятно кому нужна эта фальш? И сколько она будет ещё продолжаться???