bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №36-37 (3166-3167) - "ПАЛІТКУХНЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПАЛІТКУХНЯ

Нацболы ідуць у апазіцыю...

Аўтар: I 9 сакавiка 2010 г.

Беларускую апазіцыю чакае папаўненне. Аб намеры ўліцца ў яе шэрагі заявілі прадстаўнікі незарэгістраванай у нашай краіне Нацыянальна-бальшавіцкай партыі Беларусі.

Навіна падалася неадназначнай, бо дагэтуль лічылася, што прадстаўнікі гэтага даволі радыкальнага па беларускіх мерках руху — прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі і таго палітычнага курса, які ён праводзіць.

Але ў заяве, якая з’явілася на сайце аргкамітэта ствараемай Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі, у прыватнасці, гаворыцца:

“Усе наступныя гады (маюцца на ўвазе гады пасля абрання Лукашэнкі кіраўніком дзяржавы. — Аўт.) нацболы Рэспублікі Беларусь падтрымлівалі прэзідэнта Лукашэнку. І ў яго барацьбе супраць празаходніх палітычных арганізацый унутры краіны падтрымлівалі ў першую чаргу і за яго сацыяльную палітыку, таму што ён захаваў на тэрыторыі рэспублікі савецкую па сваёй сутнасці сістэму клопату аб патрэбах грамадзян, пенсіянераў, маламаёмных. Лукашэнка толькі ў невялікай ступені дапусціў капіталізм на тэрыторыю Беларусі. Нацболы падтрымлівалі бацьку і за яго незалежную міжнародную пазіцыю, за адмову падпарадкоўвацца дыктату краін Захаду, за імкненне быць у саюзе з Расіяй, застаючыся суверэннай дзяржавай”

Праўда, падобна на тое, што і нацыянал-бальшавікі расчараваліся ў Лукашэнку. “Аднак з цягам часу мы сталі заўважаць у абліччы адзінага савецкага і сацыялістычнага бацькі недахопы, — гаворыцца ў заяве далей. —Аўтарытарны пачатак у ім пераважыў сацыялістычны. Што мы маем на ўвазе? Пералічваем: аўтарытарны, адзінаасобны спосаб кіравання. Адмова абапірацца на грамадства, на моладзь. Абапіраецца Лукашэнка выключна на сілавыя структуры, на КДБ і МУС. У краіне не існуе палітыкі, яна вынішчана гвалтоўна зверху яго ўладай, таксама як вынішчана палітыка ў Расіі і большасці рэспублік былой савецкай прасторы”.

Заканчваецца гэтая заява паведамленнем аб тым, што нацболы Беларусі сыходзяць у апазіцыю.

Праз некалькі дзён пасля з’яўлення заявы нацыянал-бальшавікі склікалі прэс-канферэнцыю, дзе паспрабавалі абгрунтаваць сваё рашэнне. “Мы ведаем, як гэта ні прыкра прызнаваць, у апазіцыі далёка не ўсе чыстыя на руку, — сказаў адзін з лідэраў нацболаў Беларусі Яўген Контуш. — Нехта атрымлівае дапамогу з Еўропы, нехта — з Расіі. Наша пазіцыя: уплываць на сітуацыю тут, не азіраючыся ні на Усход, ні на Захад. Мы  — грамадзяне гэтай краіны, і нам не трэба ніякай дапамогі звонку. Мы самі будзем вырашаць, што з сябе будзе ўяўляць наша краіна”.

Заява даволі смелая і безапеляцыйная. Паведаміў Яўген Контуш таксама і пра тое, якімі метадамі будуць дзейнічаць нацболы Беларусі. Яны, як і варта было чакаць, радыкальныя.

“Сёння неабходна прымусіць уладу прыслухацца да меркавання народа і актыўных грамадзян. Улада зараз паказвае, што яна вышэй народа. Як бы народ ні выказваў сваё меркаванне, улада ўсё роўна робіць так, як яна вырашыла. Таму задача апазіцыі — прымусіць уладу лічыцца з яе меркаваннем. Няхай яна паглядзіць на народ, звярне на яго ўвагу. А для гэтага трэба дзейнічаць радыкальна.

Мы разумеем, што ў кожнага ёсць свае памятныя даты — Дзень Волі — 25 сакавіка, “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка. На такія акцыі мы не пойдзем. Трэба не хадзіць і настальгіраваць, патрэбны радыкальныя, дастаткова радыкальныя акцыі прамога дзеяння. Гэтым мы ў бліжэйшы час і будзем займацца. Як гаворыцца, сачыце за рэкламай”.

Логіка нацболаў простая: калі ўлады дзейнічаюць радыкальна, то і адказваць ім трэба адпаведна.

Але чаго чакаць ад з’яўлення ў шэрагах апазіцыі нацыянал-бальшавікоў астатнім апазіцыйным рухам і партыям? Ці не адаб’ецца адмоўна радыкалізм нацыянал-бальшавікоў на і без таго неадназначным іміджы беларускай апазіцыі?

Над гэтымі пытаннямі “Народная Воля” папрасіла паразважаць вядомага  палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

“На мой погляд, гэтая групоўка на сённяшні дзень не мае такой вагі, каб можна было меркаваць аб нейкіх глабальных зменах апазіцыйнага ландшафту Беларусі, — гаворыць ён. —  Увогуле, калі гаварыць аб паходжанні нацболаў Беларусі, то гэта так ці іначай адгалінаванне расійскай партыі. Падаецца, што змена палітычных лозунгаў з боку беларускіх нацболаў адлюстроўвае няпэўны стан гэтай палітычнай групоўкі. Падаецца, што ў гэтай групоўкі папросту няма моцнай апоры. Найперш, з-за таго, што змянілася палітыка беларускага кіраўніцтва. Праект “саюзнай дзяржавы ляснуўся”, магчыма, “ляснецца” і Мытны саюз... Кіруючая вярхушка Беларусі трывала стаіць на пазіцыі абароны ўласнай улады, таму зараз прапагандаваць лозунгі аб’яднання з Расіяй для любой палітычнай сілы раўназначна пераўтварэнню ў маргіналаў.

Што тычыцца радыкалізму нацболаў, то спачатку трэба глядзець на іх публічныя дзеянні і акцыі. Ёсць Канстытуцыя, якая забараняе заклікі да гвалтоўнага скідання ўлады, і гэты закон роўны для ўсіх. Калі дапусціць, што такую тактыку выбера вось гэтая групоўка, то ўлада будзе дзейнічаць рашуча... І, канечне, залішні радыкалізм можа быць выкарыстаны прапагандай. Маўляў, глядзіце, хто зараз у апазіцыі... Іншая справа, што нацболы — гэта невялікая групоўка. Дасюль яны абмяжоўваліся напісаннем лозунгаў на сценах, ці пару разоў закідвалі нейкія бутэлькі на тэрыторыю амбасад, акрэдытаваных у Беларусі... Усе гэтыя дзеянні дробнага кшталту, таму я не думаю, што ў іх ёсць патэнцыял, каб ажыццявіць акцыі, здольныя паставіць “на вушы” ўладу і праваахоўныя органы...”

Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

александр (11.03.2010 12:59)

Являясь постоянныем зарубежным читателем Народной воли всегда с интересом знакомлюсь с материалами касаемыми политического спектра Беларуси. Вместе с тем, к сожалению еще не читал ни одной обзорной статьи, где аналитик четко бы определил - кто сегодня в Беларуси на правом, кто на левом, а кто и на центральном фланге. Понятие оппозиции очень неконкретно. В оппопзиции по западным меркам находятся все, кто не попал в парламентскую коалицию. Волеизъявление, каким бы оно радикальным не было-это всегда есть и будет просто мнением по поводу того или иного курса, проводимого правящей партией или партийным союзом. Кстати сказать обычно неправильным в силу одного - показать какая оппозиция умная и какая коалиция глупая. Да, да именно так и не более. Насколько мне известно у Александра Григорьевича нет за спиной официальной партии, программа и устав которой проводился в жизнь именно его электоратом. Но есть абсолютная уверенность в том, что его электорат - это партия конституционалистов, людей объединенных положениями и смыслом сегодняшней Конституции государства Беларуского. Встает вопрос, чего добивается оппозиция? Смены чего? Улучшения чего? Какую альтернативу предлагает конституционалистам, которую они не усмотрели в своих исключительно правильных на мой взгляд програмных документах, а также в той стратегии, которую они проводят сегодня. И если по большому счету: от ошибок не застрахован НИКТО! Сила большой личности в том, что она быстро реагирует на ошибку и быстро ее исправляет. Нет и никогда не будет идеальных для всех руководителей и лидеров. Поэтому и хотелось бы "послушать" мнение признанных Беларуских политиков на страницах НВ. А нацболы, как нацболы - не хуже и не лучше тех, кто ищет свое место в политических играх. И как говориться: дай Бог им здоровья, лишь бы не хулиганили. С уважением Алексндр

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл