bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №36-37 (3166-3167)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Канцылярыя прэзідэнта Літвы пацвердзіла факт запрашэння Лукашэнкі на ўрачыстасці ў Вільнюс

Аўтар: I 9 сакавiка 2010 г.

Канцылярыя прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ пацвердзіла факт запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя незалежнасці Літоўскай Рэспублікі 11 сакавіка.

“Такое запрашэнне было адпраўлена. Адказ мы чакаем”, — паведамілі БелаПАН у канцылярыі. Атрымаць каментарый у прэс-службе беларускага прэзідэнта не ўдалося. Калі нумар газеты здаваўся ў друк, яшчэ не было вядома, ці паедзе Аляксандр Рыгоравіч у Вільнюс.

Апошнім разам А.Лукашэнка наведваў Літву 16 верасня 2009 года, ён браў удзел у працы беларуска-літоўскага эканамічнага форуму ў Вільнюсе. Тады ж адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Літвы, якая доўжылася прыблізна дзве гадзіны.

Раней Грыбаўскайтэ заяўляла, што запрашэнне Лукашэнкі на святкаванне 20-годдзя аднаўлення дзяржаўнасці Літвы можа залежаць ад дзеянняў Мінска ў дачыненні да былога начальніка Вільнюскага гарнізона Уладзіміра Усхопчыка.

“Зараз мы вядзём перамовы з Беларуссю, спрабуем пачуць, якімі будуць захады ў супрацоўніцтве, што тычацца справы Усхопчыка”, — сказала 26 студзеня Грыбаўскайтэ, адказваючы на пытанне журналістаў адносна яе рашэння аб запрашэнні Лукашэнкі.

Літоўскія праваахоўныя органы падазраюць Усхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць па безабаронных людзях. МЗС Літвы ўручыла Беларусі ноту ў сувязі з тым, што беларуская Генеральная пракуратура адмовілася дапамагчы суседняй краіне ў расследаванні справы Усхопчыка.

2 сакавіка стала вядома, што Усхопчык, які з 22 мая 2000 года па 19 лютага 2004 года з’яўляўся намеснікам міністра абароны Беларусі, быў дапытаны ў Генпракуратуры ў якасці сведкі паводле просьбы літоўскіх праваахоўных органаў. Матэрыялы допыту накіраваны ў Вільнюс.

Таццяна КАРАВЯНКОВА, БелаПАН.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл