Адхіленая ад пасады рэдактарка беларускага выпуску “Комсомолки”
Аўтар: I 11 сакавiка 2010 г. 14:17 I Каментарыі (0)
Галоўная рэдактарка беларускага выпуску газэты “Комсомольская правда” в Беларуси” Алена Міронава адхіленая ад пасады. У офісе выданьня кажуць, што звальненьне стала для іх поўнай нечаканасьцю – гэтак жа, як і некалькі гадоў таму падчас аналягічнага звальненьня Юліі Слуцкай.
Сама Алена Міронава ў размове з карэспандэнтам “Свабоды” сказала, што ніякіх папераў на гэты конт яшчэ не падпісвала і знаходзіцца на працоўным месцы:
“Я зараз не гатовая нейкую інфармацыю не агучваць, не абмяркоўваць з кімсьці. Ніякіх дакумэнтаў я пакуль не падпісвала…”.
Між тым, у рэдакцыі паведамілі, што на пераходны пэрыяд выконваць абавязкі галоўнага рэдактара ўжо прызначаная Ўльяна Бабаед.
Алена Міронава заняла рэдактарскае крэсла пасьля рашэньня маскоўскай адміністрацыі “Комсомольской правды” в Беларуси” звольніць з пасады Юлію Слуцкую.

Крынiца: Радыё Свабода

галоўнае онлайн:

Навіны
Дадаць каментарый