bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №38-39 (3168-3169) - "ВІНШУЕМ!"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ВІНШУЕМ!

Збіраецца скарб...

Аўтар: I 12 сакавiка 2010 г.

Беларускага чытача не маглі не прывабіць зграбныя, прыгожа аформленыя томікі вялікай кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор”, што з канца мінулага стагоддзя пачалі з’яўляцца на паліцах нашых кнігарняў.

Серыя была задумана 15 гадоў таму. Тады зладзілася адмысловае Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Белкнігазбор” (першапачатковая назва — Міжнародны фонд “Беларускі кнігазбор”), якое паставіла перад сабой грандыёзную задачу — сабраць і выдаць усё лепшае, усё самае важнае ў літаратуры Беларусі, што стваралася цягам усёй тысячагадовай нашай гісторыі.

За час нашай дзейнасці пабачылі свет важкія аднатомнікі выбраных твораў як вядомых, так і малавядомых, а то і зусім незаслужана забытых беларускіх пісьменнікаў. Упершыню ў найбольш поўным выглядзе была выдадзена творчая спадчына Яна Чачота, Вацлава Ластоўскага, Яна Баршчэўскага, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай. Сапраўдным адкрыццём для чытача было выданне літаратурнай спадчыны Францішкі Уршулі Радзівіл, Ігната Дамейкі, Гаўрылы Гарэцкага, Часлава Пяткевіча, Аляксандра Ельскага, Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага, Францішка Аляхновіча. З вялікай прыхільнасцю сустрэла чытацкая грамадскасць зборнікі “Беларускія летапісы і хронікі”, “Старажытная беларуская літаратура” (ХІІ—XVII стст.), “Філаматы і філарэты”, “Расстраляная літаратура”, “Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...”.

У цяперашні час ідзе напружаная праца над падрыхтоўкай новых тамоў нашай залатой серыі. Беларускага чытача чакаюць радасныя сустрэчы з прадстаўнічымі аднатомнікамі Сымона Буднага, Францішка Багамольца, Юльяна Нямцэвіча, Міхала Клеафаса Агінскага, Евы Фялінскай, Паўла Шпілеўскага, Генрыка Ржавускага, Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Адама Плуга, Францішка Багушэвіча, Ядвігіна Ш., Міхася Зарэцкага, Цішкі Гартнага, Уладзіслава Галубка, Уладзіміра Дудзіцкага, Алеся Салаўя, Вінцука Адважнага, Масея Сяднёва, Аляксея Пысіна і іншых.

Літаратура побач з народнай творчасцю — аснова нацыянальнай культуры. І той, хто будзе збіраць для ўласнай бібліятэкі кнігі нашай серыі, стане з часам уладальнікам самага дарагога скарбу, які будзе перадавацца ў спадчыну яго дзецям, унукам і праўнукам. “Беларускі кнігазбор” стане для іх невычэрпнай крыніцай ведаў і духоўнага ўзбагачэння, своеасаблівым універсітэтам культуры.

З самага пачатку мы запланавалі выдаць 200 тамоў “Беларускага кнігазбору”. Нядаўна з друку выйшаў 50-ы том серыі — “Выбраныя творы” класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Гэта для ўсіх нас вялікае свята: як-ніяк чацвёртая частка нашага плана выканана!

З гэтай нагоды мы ладзім юбілейную вечарыну пад назвай “ЗБІРАЎСЯ СКАРБ: 50 ТАМОЎ “БЕЛАРУСКАГА КНІГАЗБОРУ”. Вечарына адбудзецца 17 сакавіка ў 18 гадзін у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3). Уваход вольны. У вечарыне прымуць удзел вядомыя пісьменнікі, дзеячы культуры, а ў музычнай частцы — трыо “Вытокі”, Лявон Вольскі, Таццяна Беланогая і іншыя.

Кастусь ЦВІРКА, старшыня МГА “Белкнігазбор”, пісьменнік.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл