bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №38-39 (3168-3169) - "ПРЕЗЕНТАЦИЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПРЕЗЕНТАЦИЯ

Замак з крапівы Зміцера Вішнёва

Аўтар: I 12 сакавiка 2010 г.

Пісьменнік-постмадэрніст Зміцер Вішнёў рыхтуецца да прэзентацыі новага рамана “Замак пабудаваны з крапівы”.

“Народная Воля” азнаёмілася з творам.

Сюжет рамана апісаць даволі складана. Падарожжы лірычнага героя-мастака ў Берлін, роздумы, уражанні, размовы з карлікамі і парады звар’яцелай бабулькі. Хіба гэтыя словы ў агульных рысах могуць апісаць аўтарскую задуму?

“Замак пабудаваны з крапівы” падзелены на 13 частак. Кожная як кавалак пазла — складваецца ў адзіны малюнак толькі пры пэўных намаганнях чытача.

“Я лічу, што лепшыя творы пішуцца выключна для сябе, — сцвярджаў у размове Зміцер Вішнёў. — Калі я паставіў тлустую кропку напрыканцы рамана, я доўга раздумваў, варта яго выносіць на аўдыторыю ці не. У выніку прыйшоў да высновы, што трэба гэты літаратурны карабель выпраўляць у вандроўку да чалавечых масаў. Прынамсі, аўтару будзе не сорамна. Хаця, я не выключаю, што праз некалькі гадоў я захачу  перапрацаваць пэўныя раздзелы з “Замка”.

Набыць кнігу, пазнаёміцца з раманам аўтара і паслухаць крытычныя выступы апанентаў можна неўзабаве на прэзентацыі. Імпрэза адбудзецца 16 сакавіка ў 18 гадзін у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. У мерапрыемстве возьмуць удзел Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Зміцер Плян, Пятро Васючэнка і іншыя. Будзе і музычнае забеспячэнне ад гурта “SARASWATI”. Уваход вольны.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл