bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Дзень Волі. Онлайн-рэпартаж (фота + відэа)

NV exclusive   Аўтар: I 25 сакавiка 2010 г. 17:48
Учора, а 18‑й ля будынка Прэзідыума Акадэміі навук адбылася традыцыйная акцыя, прысвечаная Дню Волі.  

Заяўнікі акцыі напачатку меліся прайсці праспектам Незалежнасці да Парка Горкага, але пасля дазволу Мінгарвыканкама, заявілі, што рашэнне пра далейшы маршрут акцыі будзе прымацца на месцы.

19.55

 Акцыя скончылася.

19.50

Прадстаўнік інфармацыйнай групы Аляксандар Ластоўскі паведаміў журналістам, што будзе дадзеная прававая ацэнка арганізатарам акцыі, якія не паслухаліся папярэджаньняў і пайшлі недазволеным маршрутам.

Тым часам людзі ля вуліцы Петруся Броўкі паціху разыходзяцца. Міліцэйскае кіраўніцтва дало загад, каб спэцназ у форме сышоў. Засталіся супрацоўнікі ў цывільным, яны падыходзяць да купак людзей, і прапануюць ім разысьціся. Акцыя скончаная.

19.25

Удзельнікі акцыі прарваліся праз першы ланцуг АМАПа. На вуліцы Броўкі стаіць блізу 10 аўтазакаў.

19:20

Частка людзей рушыць у бок плошчы Якуба Коласа.

На вуліцы Петруся Броўкі шлях ім прагарадзілі супрацоўнікі міліцыі.

19:13

Частка людзей засталася стаяць са сцагамі ля Акадэміі навук. Там жа працуюць і сілавікі, якія шукаюць выбуховае прыстасаванне.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама асобы, якія быццам бы збіраліся сёння правесці тэрракт, прыляцелі ў Мінск авіярэйсам.

19:05

Паводле назіральнікаў у акцыі прысвечанай Дню Волі прыняло ўдзел каля 1500 чалавек.

Зараз уздоўж праспекта Незалежнасці людзі расцягнуліся ў ланцуг.

Над праспектам лунаюць дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў.

18:53

Сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмактратыя Аляксей Шэін выступіў з заключным словам.

Ён заклікаў прысутных далучыцца да акцыі, якая ініцыянавана Беларускім незалежніцкім блокам. Сутнасць у тым, каб збіраць подпісы пад зваротам да прэзідэнта Беларусі. Ініцыятыва паляягае ў тым, каб прызнаць 25 сакавіка і 8 верасня дзяржаўнымі святамі Беларусі.

На гэтым мітынг скончыўся. Прысутным на акцыі прапавана было стаць з бел-чырвона-белымі сцягамі ўздож праспекта Незалежнасці.

18:48

Прэс-сакратар сталічнага УУС Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што ў выпадку выканання арганізатарамі акцыі Закона аб массавых мерапрыемствах міліцыя не будзе ўжываць сілу.

 

18:45

Аляксандра Мілінкевіча на святкаванні Дня Волі няма. Зараз ён знаходзіцца ў Страсбургу на з'ездзе Еўрапейскай народнай партыі.

"Рух за свабоду" на акцыі прадстаўляюць Віктар Карняенка і Алесь Лагвінец.

18:35

Як паведаміў карэспандэнту "Народнай Волі" старшыня "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў, ён быў затрыманы па дарозе да Акадэмі навук, і зараз знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі.

Мітынг працягваецца.

Ідзе хапіс у БХД.

18:20

Мітынг распачаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Ён падкрэсліў, што ў многіх сферах жыцця існуючая ўлада праводзіць антынародную палітыку. У той жа час ён аб'явіў, што Партыя БНФ распачынае месячнік беларускай дабрачыннай салідарнасці. У межах гэтай акцыі ён заклікаў не заставацца ў баку ад чужой бяды і фінансава дапамагчы хворым беларускім дзецям.

18:12

Як толькі што паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ніякага шэсця ўдзельнікі святочнай акцыі не плануюць.

Мітынг мае адбыцца на прыступках перад Акадэміяй навук.

18:02

Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі распавёў карэспандэнту "Народнай Волі" што, як афіцыйна заявіў начальнік мінскай міліцыі Леанід Фармагей, група асобаў, якая прыбыла з Расіі, сёння падчас Дня Волі рыхтуе правесці тэрарыстычную акцыю, якая аналагічна той, што адбылася 3 ліпеня 2008 года.

Па словах Ластоўскага зараз міліцыя збіраецца прадухіліць любыя правакацыі.

17:55

На пляцоўцы каля Акадэміі навук зараз знаходзіцца каля 150 чалавек.

Толькі што на месцы правядзення акцыі з'явіўся адзін з заяўнікаў акцыі Віктар Івашкевіч. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі яго аб тым, што па іхняй інфармацыі на плошчы каля Акадэміі навук павінна з'явіцца група асабаў з іншых краін свету, якая рыхтуе првакацыю.

"Белая воля" разгарнула свае расцяжкі

17:41

ДАІ тлумачыць рэквізаванне апаратуры неабходнасцю праверкі дакументаў і прапануе пасільную дапамогу ўдзельнікам шэсця ў дэфіляванні па вуліцы Сурганава на Плошчу Бангалор. Моўчкі.

Віктар Івашкевіч заяўляе, што найлепшым варыянтам - застацца ля Прэзідыума і так правесці мітынг.

17:35

На пляцоўцы ля Акадэміі навук пачынаецца збірацца народ. Розныя групкі. Чалавек 50. У арганізатараў рэквізавалі апаратуру.

17:29

10 аўтазакаў з міліцыяй стаіць за Філармоніяй за Плошчай Якуба Коласа.

Вуліца Дарашэвіча і Петруся Броўкі застаўленыя аўтазакамі міліцыі. Але міліцэйскіх загароджаў пакуль няма.

Сярод спецназаўцаў — прыгожыя спецназаўкі ў форме.

17.15

Вуліца Дарашэвіча застаўленая аўтазакамі міліцыі.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Андрей (25.03.2010 21:23)

Фальсификация политики. Акт реликтового сознания. Хлопушка.

Андрей (25.03.2010 21:35)

Са Святам, брацце!

Андрей (25.03.2010 21:46)

Выражаясь диетически, очередная безоболочная акция. Хлопушка.

Андрей (26.03.2010 16:12)

Привет любителям уличного адреналина! Ой, что это было вчера? День безволия? А может, напротив, день победы здравого смысла и нежелания участвовать в недейственном действе. А все ж таки за державу обидно! Такая «улица», как вчера, и державе чести не делает. Ведь, какова оппозиция, такова и власть. Это сообщающиеся сосуды. И уровень у них один, общий. И если в центре 2-миллионного мегаполиса вечером после работы (много ли там было рабочих!) на митинг собирается где-то около 1 тысячи человек, то это как раз и есть метафора политической реальности, без «фальсификаций». Хотя сколько народу на улицу ни выведи, — хоть все 10 миллионов (с китайцами и прочими варягами), — а температура кипения или замерзания от этого не изменится. А разве власть этого не знает? Знает, конечно! А может, боится? Нисколько! Со времен попа Гапона ничего подобного власть не боится. Однако ОМОН все равно на улицу выводит. С водометами, автозаками, «черемухой», «демократизаторами» и прочими спецсредствами. Зачем? Бороться с «борцами»? Да, эти наборются! Знает она их и ни в грош не ставит. А боится она лишь одного. Боится, что эти люди когда-нибудь поймут, что «улица», тем более в нерабочее время, — это не форма и не орудие борьбы. Что «улица» — это всего лишь метод определения политической температуры. И вот когда люди это поймут, то станут искать иные формы борьбы. Лишь этого протрезвления от уличного адреналина власть и боится. И потому раз за разом симулирует видимость того страха, которого на самом деле не испытывает.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл