bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №44-45 (3174-3175)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ці выкананы 12 умоў Еўрасаюза?

Аўтар: I 22 сакавiка 2010 г.

Яшчэ восенню 2006 года Еўрапейскі Саюз вылучыў і агучыў беларускаму кіраўніцтву 12 умоў, скіраваных на дэмакратызацыю нашай краіны. Ці выкананы яны сёння?

Тады, тры з лішнім гады таму, еўрачыноўнікі заяўлялі, што толькі пры ўмове выканання гэтых патрабаванняў Беларусь атрымае міжнародную дапамогу. У тым ліку і фінансавую.

І што мы маем зараз? Беларусь спраўна атрымлівае еўрапейскія крэдыты, хаця і невялікія. Еўропа скарэкціравала сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі: ад палітыкі ізаляцыі Еўрасаюз перайшоў да палітыкі дыялогу. Вышэйшае кіраўніцтва нашай краіны нібыта абвясціла курс на лібералізацыю. Праўда, калі зыходзіць з выканання ўмоў Еўропы, то яго можна смела лічыць умоўным.

Сёння "Народная Воля" вырашыла вярнуцца да 12 умоў, якія былі абавязковымі для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі.

У прыведзенай ніжэй табліцы мы адказваем на пытанне, якія з еўрапейскіх патрабаванняў былі выкананы беларускімі ўладамі.

 

Як бачым, ніводная з прапаноў, з якой выступіў Еўрапейскі Саюз, беларускімі ўладамі не выканана. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка і яго бліжэйшыя паплечнікі ахвотна выпрошваюць і бяруць тыя ж еўрапейскія крэдыты, але нічога для рэальнага паляпшэння жыццёва-прававога клімату не робяць.

Для таго каб нас не звінавацілі ў перадузятасці і галаслоўнасці, мы прывядзём толькі некалькі прыкладаў таго, што НІВОДНАЯ з вышэйзгаданых умоў не выканана.

Што тычыцца правоў беларусаў на выбар лідэраў дэмакратычным шляхам — права чуць усе меркаванні і бачыць усіх кандыдатаў на выбарах, права апазіцыйных кандыдатаў і груп падтрымкі праводзіць кампаніі без ціску, судовага пераследу, права на незалежнае назіранне за выбарамі беларускімі няўрадавымі арганізацыямі, права волевыяўлення і права на справядлівы падлік галасоў, то тут і тлумачыць асабліва няма чаго. Бо ні адзін з апанентаў Аляксандра Лукашэнкі ні на дзяржаўным тэлебачанні, ні на старонках дзяржаўных газет не з'явіўся (за выключэннем "выкрывальных" тэлерэпартажаў аб дзейнасці апазіцыі ў эфіры беларускіх тэлеканалаў). Дагэтуль беларуская апазіцыя пры роўнасці правоў і свабод грамадзян, якія гарантуюцца Канстытуцыяй, не мае доступу да дзяржаўных СМІ.

Пра павагу ўлад да права беларусаў на атрыманне незалежнай інфармацыі і свабоду слова яскрава сведчаць апошнія падзеі — вобыскі ў "Народнай Волі" і офісе "Хартыі-97".

Пра павагу правоў няўрадавых арганізацый у Беларусі таксама гаварыць не прыходзіцца. Яскравыя прыклады — безвыніковыя спробы рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", маладзёжнай палітычнай арганізацыі "Малады фронт" і партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Адзіным суб'ектам, які быў зарэгістраваны ў Мінюсце за апошні час, стаў рух "За Свабоду".

Тое самае тычыцца палітычных вязняў. За кратамі застаецца Арцём Дубскі. Зараз у Вярхоўным судзе разглядаецца справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі... Справы па знікненні палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, бізнесоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага дагэтуль цалкам не расследаваны.

У Беларусі па-ранейшаму прыцясняюцца правы нацыянальных меншасцяў. Апошні прыклад — інцыдэнт вакол Саюза палякаў...

Увогуле, па кожным з 12 "еўрапейскіх" пунктаў можна прыводзіць безліч прыкладаў таго, што ўмовы не выкананы.

Аднак, нягледзячы на гэта, Еўропа працягвае палітыку дыялогу з Беларуссю. Хаця ўсё часцей гучаць галасы, што гэта тупіковы шлях. Бо для дыялогу патрэбны два бакі. Афіцыйны Мінск пакуль стаіць на сваім…

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Зарецкий (3.04.2010 16:30)

Не каажется ли вам, г.Гарбузау, что вы похожи на персонажей А.Грибоедова,которые всегда задавались вопросом: а что скажет княгиня Марья Николавна? Скажите, кто ставил "умовы" западной Европе, чтобы она стала демократичной? Или,по-вашему, западноевропейцы от рождения демократы? Вас не смущает, что европейской демократии предшествовали века колониальных владений, на чем они баснословно разбогатели, что и позволило им стать демократичными. Или Вы знаете страны-голодранцы, которые ни с того нис сего стали демократичными? Я не голосовал за этот режим и не стану голосовать за тех, кто хочет завладеть властью с помощью варягов. При том состоянии, в каком находится наше общество, любая демократия будет превращаться в автократию. И последнее, у политиков, стоящих на антироссийской платформе, на десятилетия нет перспектив на власть.

Зарецкий (8.04.2010 15:52)

Отсутствие комментариев свидетелтствует об отсутствии интереса к теме.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл