bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №44-45 (3174-3175)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Слова — не верабей...

Аўтар: I 22 сакавiка 2010 г.

Сярод спартыўных чыноўнікаў з’явіўся яшчэ адзін максімаліст — міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан таксама заявіў, што чакае ад беларускай футбольнай зборнай выхаду ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы.

“У першую чаргу хачу звярнуцца да галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Бернда Штанге, — выказаўся Алег Качан на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. — У наступным адборачным цыкле наша каманда павінна заняць 1—2-е месца і прабіцца на чэмпіянат Еўропы. Я таксама чакаю паляпшэння вынікаў ад маладзёжнай, юнацкай і жаночай зборных. А то ў нас атрымліваецца, як у хакеі: цотны год праводзім у першым дывізіёне, а няцотны — у другім”.

Варта адзначыць, што першым прагаварыўся пра “напалеонаўскія планы” на кваліфікацыю чэмпіянату Еўропы сам Бернд Штанге, заявіўшы аб такіх жа задачах — 1-е ці 2-е месца ў групе. І тут, як кажуць, за язык ніхто не цягнуў.

Дарэчы, у маі стартуе чэмпіянат свету па хакеі, і напярэдадні галоўны трэнер алімпійскай зборнай Беларусі Міхаіл Захараў таксама выказаўся, што прывязе медалі з сусветнага першынства, калі яго пакінуць на пасадзе. Праўда, у Ванкуверы каманда не здолела ўвайсці нават у васьмёрку мацнейшых, хоць гэта было задачай-мінімум, так што не вельмі цяжка вызначыць цану словам і абяцанням многіх аўтарытэтаў ад спорту.

Адным словам, за высокія памкненні можна пахваліць, але, як кажуць: “Не кажы “гоп”, пакуль не пераскочыш!”

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл