Не дачакаешся, спадар Кісель...
Асабліва вызначыўся той, які ўзначальвае небезвядомы спадар Кісель. Фрагмент з сюжэта:
— Хотим, чтобы Середич вышел к ветеранам. Нашкодничали — и трусите? Да?
Здавалася б, чаму каментатару АНТ пасля гэтага не сказаць, што словы аднаго з пікетчыкаў не пачуў адрасат. Аб плануемай акцыі Сярэдзіч ні сном ні духам не ведаў, і так атрымалася, што падчас яе правядзення ён быў далёка ад рэдакцыі.
Не сказалі. Затое яшчэ больш падлілі масла ў агонь:
— Эти трусы боятся партизанского движения, боятся нашей Победы. Пришли же сюда народ, и не выйти к народу и их не выслушать? Я не знаю, как это можно... Ну как это можно назвать? Разве это “Народная Воля”?
Што кісялёўцам да таго, што ў гэты час галоўнага рэдактара “Народнай Волі” няма ў рэдакцыі? Што ім да таго, што да пікетчыкаў выйшла першы намеснік Святлана Калінкіна, якая сказала: “Калі ў прыйшоўшых ветэранаў ёсць свае ўспаміны аб вайне, якія складаюцца не з лозунгаў, а з канкрэтных фактаў, то мы гатовы надрукаваць іх”?
“Народная Воля” прапанавала спадару Кісялю вярнуцца да двух тэлесюжэтаў, перададзеных у эфір 6 красавіка, і расставіць, як кажуць, кропкі над “і”. У адказ пачулі: “Подавайте в суд, посудимся немного...”.
Не, спадар Кісель, не дачакаешся. Падаваць на цябе і тваіх выканаўцаў у суд ніжэй гонару “Народнай Волі”. Людзі і без суда ведаюць, як працуе АНТ...
“Народная Воля”.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
hati (9.04.2010 01:59)
Все знают как работает ОНТ и все их "горяченькие"новости. Поэтому я м все мои друзья не тратим время на этот "супеp" канал