bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №54-55 (3184-3185) - "БЕСПРЭЦЭДЭНТНА!"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

БЕСПРЭЦЭДЭНТНА!

Як група грамадзян пікетавала «Народную Волю»

Аўтар: I 8 красавiка 2010 г.

Адбылося гэта ў мінулы аўторак. З дазволу Мінскага гарвыканкама. Хоць ніхто не можа прыгадаць выпадак, каб у апошнія часы ўлады дазвалялі ладзіць пікет пад вокнамі якой-небудзь арганізацыі ды яшчэ ў самым цэнтры сталіцы, у нейкай сотні метраў ад рэзідэнцыі прэзідэнта — усіх адпраўляюць на так званы “сабачы выгул”, што побач з плошчай Бангалор.

Але на гэты раз усё было дазволена. Сабрацца групе людзей (прыкладна з 30 чалавек) у Аляксандраўскім скверы, прайсці па вуліцы Энгельса да офіса рэдакцыі газеты “Народная Воля”. Па ўсім шляху пікетчыкаў суправаджалі асобы ў цывільным, рэпарцёры асноўных дзяржаўных тэлеканалаў...

Многія ў Мінску загадзя ведалі пра спланаваную акцыю. Шкада толькі, што такую інфармацыю не давялі да кіраўніцтва “Народнай Волі”. А таму здарылася так, што галоўны рэдактар не змог сустрэць удзельнікаў пікета і шчыра абмеркаваць з імі пытанні, якія іх хвалююць, пачаставаць гарбатай. У гэты час ён спакойна вырашаў неадкладныя справы далёка па-за межамі рэдакцыі.

Паколькі офіс “Народнай Волі” размешчаны ў цокалі будынка, а частка кабінетаў знаходзіцца наогул на іншым баку, то загружаныя працай супрацоўнікі рэдакцыі не адразу заўважылі, што звонку з’явіўся ланцуг пікетчыкаў, якімі кіраваў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў. Колькі сярод іх было ветэранаў вайны, колькі ветэранаў іншых катэгорый, колькі проста звычайных грамадзян, не ўдалося ўстанавіць і па сённяшні дзень. Як і таго, хто паклапаціўся аб тым, каб кожны крок, кожнае слова  пікетчыкаў занатоўваліся на відэастужкі. Дарэчы, аператары тэлеканалаў паводзілі сябе даволі бесцырымонна. Яны разам з некаторымі пікетчыкамі прайшлі ў офіс рэдакцыі, нягледзячы на адсутнасць галоўнага рэдактара газеты Іосіфа Сярэдзіча. Калі Іосіф Паўлавіч з’явіўся ў рэдакцыі, то ў сваім кабінеце ён убачыў транспаранты з надпісамі: “Долой клевету”, “Нацизм не пройдет”, “Позор фальсификаторам истории”, “Середич! Не позволим унижать ветеранов”, “Победили врагов — победим клеветников”.

Пасля імправізаванага дыялогу журналістаў з некаторымі пікетчыкамі ў офісе рэдакцыі на вуліцу да асноўнай групы выйшла першы намеснік галоўнага рэдактара Святлана Калінкіна. Яна сказала, што “Народная Воля” друкуе розныя меркаванні, і калі сярод прыйшоўшых ёсць ветэраны вайны і яны хочуць апублікаваць свае ўспаміны, “якія складаюцца не з лозунгаў, а з канкрэтных фактаў, мы гатовы надрукаваць іх”.

Акцыя доўжылася 15—20 хвілін.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл