bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №54-55 (3184-3185) - "АКЦЫЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

АКЦЫЯ

«Напісаў праўду — няхай разбіраюцца...»

Аўтар: I 8 красавiка 2010 г.

Прайшло крыху больш за месяц, як стартавала грамадзянская кампанія “Гавары праўду”.

У акцыю ўсё актыўней і актыўней уключаюцца рэгіёны...

Нагадаем, што ініцыятары кампаніі — творчая і навуковая інтэлігенцыя: літаратары Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, прафесар, заснавальнік фонду “Дзеці Чарнобыля” Генадзь Грушавы, акадэмік Радзім Гарэцкі, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, міжнародны грасмайстар па шахматах Віктар Купрэйчык, праваабаронца Таццяна Процька. Лідэр кампаніі — знакаміты паэт і грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Някляеў.

Яшчэ падчас прэзентацыі апошні падкрэсліў, што ў грамадзянскую кампанію “Гавары праўду” не ўвайшла ніводная палітычная партыя ці грамадская арганізацыя.

“Распачатая намі кампанія не з’яўляецца палітычнай, — паведаміў Уладзімір Пракопавіч. — Гэта маральная акцыя. Жыць па праўдзе заклікае нас Бог і вучаць ягоныя апосталы. Гавары праўду — і ты дапаможаш сабе і родным, гавары праўду — і ты дапаможаш сваёй краіне, свайму народу, гавары праўду — і ты ўбачыш, наколькі лягчэй табе стане жыць, наколькі святлей”.

Першай акцыяй кампаніі, як вядома, стаў заклік да грамадзян накіроўваць у Адміністрацыю кіраўніка краіны спецыяльныя паштоўкі з паведамленнямі пра мясцовыя праблемы.

— Я вырашыў таксама прыняць удзел у гэтай акцыі, — распавёў “Народнай Волі” жыхар горада Рэчыца Максім АХРАМЧУК. — Напісаў, што ў нас ніяк не зробяць рамонт праезнай часткі на вуліцы 35-й Гвардзейскай мінамётнай брыгады. Яма на яміне, дарога поўнасцю разбіта — і ніхто не чухаецца. Бывае, што тую яміну нават аб’ехаць цяжка.

— А да мясцовых улад не звярталіся?

— Ды тыя, здаецца, даўно абяцалі адрамантаваць, але, як кажуць, воз і да гэтага часу на месцы. А каму такое можа падабацца?

— І таму вы вырашылі далучыцца да кампаніі “Гавары праўду”?

— Дык, можа, пасля гэтага справа зрушыцца з мёртвай кропкі. Запоўніў паштоўку, накіраваў па адрасе ў Адміністрацыю прэзідэнта. Можа, там разварушаць нашых мясцовых чыноўнікаў, і пасля гэтага дарогу прывядуць хаця б у больш-менш прыстойны стан.

— На ваш погляд, ці патрэбна акцыя, якая зараз праводзіцца?

— А што ж тут дрэннага? Многія людзі жывуць сам-насам са сваімі праблемамі, няма нават каму і выказацца. Шмат пытанняў у рэчыцкіх жыхароў па тым жа добраўпарадкаванні горада, некага яшчэ нешта хвалюе. І асабіста я доўга не думаў, ці запаўняць паштоўку, калі знайшоў яе ў скрыні. Напісаў праўду — няхай разбіраюцца.

— Зараз набліжаюцца выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Можа, якраз і неабходна выкарыстаць момант, каб вырашыць свае праблемы?

— Ды пра гэтыя выбары асабіста я шмат і не чуў. Няма ніякай гучнай кампаніі.

— А ўвогуле, людзі ў вас палітыкай цікавяцца?

— Не асабліва. Усіх у першую чаргу хвалююць свае праблемы...

“Людзі ўключаюцца ў ініцыятыву, і гэта радуе, — распавядае прэс-сакратар кампаніі Юлія РЫМАШЭЎСКАЯ. — Актыўна людзі далучаюцца і ў рэгіёнах. Напрыклад, днямі мы былі ў Салігорску, дзе сустракаліся з жыхарамі адных з праблемных дамоў. Ён доўгі час не бачыў капітальнага рамонту, людзі скардзіліся ў самыя розныя інстанцыі. Дык вось жыхары гэтага дома перадалі нам некалькі дзесяткаў запоўненых паштовак, з тым каб мы самі кінулі іх у Мінску ў паштовую скрыню. Людзі не вераць нават таму, што іх скаргі да Мінска дойдуць, што на мясцовай пошце яны не будуць адкладзены ў бок альбо выкінуты ў сметнік. І такая інфармацыя ёсць, дарэчы, па ўсіх рэгіёнах. Хоць людзі вельмі спадзяюцца, што іх паштоўкі патрапяць у Адміністрацыю прэзідэнта”.

Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл