bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Зь якой жонкай Бакіеў быў запрошаны Лукашэнкам?

Аўтар: I 20 красавiка 2010 г. 14:03

У нядзелю Аляксандар Лукашэнка сказаў, што “Калі прэзыдэнту Кіргізстану ў гэтую цяжкую хвіліну для яго сям'і патрэбныя будуць падтрымка і дапамога, то яна будзе аказаная ў Беларусі. Гэта маё асабістае рашэньне як кіраўніка дзяржавы”. Пры гэтым ён згадаў пяцігадовага сына і дзевяцігадовую дачку Курманбэка Бакіева.

Аднак, афіцыйна Бакіеў мае толькі адну жонку. Гэта Тацяна Віктараўна Бакіева (на фота) , якая нарадзілася ў Самары, паводле адукацыі – інжынэр-тэхноляг. У яе з Бакіевым два дарослыя сыны, аднаго зь якіх, меркавалася, Бакіеў рыхтаваў ў пераемнікі.

Адкуль маглі ўзяцца непаўналетнія дзеці, якіх згадаў Лукашэнка?

Паводле супрацоўнікаў кіргізскай службы Радыё Свабода, чуткі пра наяўнасьць у Бакіева іншай сям’і хадзілі даўно, але ў пачатку сакавіка гэта ўпершыню стала прадметам грамадзкага абмеркаваньня. Менавіта ў сакавіку былы міністар дзяржмаёмасьці Раўшан Джаімбэкаў, які цяпер жыве ў ЗША, зьвярнуўся да Бакіева з адкрытым лістом, у якім заклікаў прэзыдэнта не парушаць маральныя нормы. У гэтым лісьце было сказана, што, акрамя афіцыйнай жонкі ў Бакіева ёсьць і дзьве неафіцыйныя.

Партыя “Эркіндзік Кіргізстан” заявіла, што часовы ўрад даў “гарантыі недатыкальнасьці прэзыдэнту, яго непаўналетнім дзецям і жонкам”, паведамляе “Комсомольская правда”.

Віцэ-прэм’ер Кіргізстану ў часовым урадзе Азэнбэк Багназараў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што Бакіеў пакінуў краіну “з трэцяй, неафіцыйнай жонкай”.

Месца знаходжаньня Бакіева пасьля адлёту з Казахстану, пра які ў панядзелак было афіцыйна абвешчана, застаецца невядомым.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

lara (20.04.2010 17:01)

Нечего сказать по этому поводу. АГЛ превращает Беларусь в вертеп!

Андрей (21.04.2010 12:09)

А чё! Нормальный мужик! Бабы таких страсть как уважают. А тут как раз еще и мужская солидарность: «рыбак рыбака видит издалека». И хорошо, что этого не видит Чингиз Айтматов, царство ему небесное... Не все там будут.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл