bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У каго з аператараў самы танны мабільны інтэрнэт?

Аўтар: I 22 красавiка 2010 г. 16:03
НН параўноўвае цэны, прапанаваныя ўсімі трыма аператарамі.

Шэрым вылучаныя самыя выгадныя прапановы.


На мінулым тыдні аператар мабільнай сувязі МТС нарэшце запусціў сваю 3G-сетку. Праўда, камерцыйная эксплуатацыя пачнецца толькі ў маі. Цяпер усе тры аператары прапануюць сваім абанентам звышхуткасны інтэрнэт. 
Пачынаецца сапраўднае рынкавае змаганне за спажыўца.

«НН» дапамагае разабрацца ў безлічы тарыфных планаў.

Галоўнае — вылічыць трафік

Кожны з трох аператараў знайшоў што прапанаваць як для выпадковых наведвальнікаў інтэрнэту, якія з’яўляюцца ў Сеціве пару разоў на тыдзень, звычайна праз мабільны тэлефон, так і для тых, каму патрэбны трафік ледзь не ў прамысловых памерах. Але ўсе тарыфныя планы аб’яднаны абавязковай ўмовай — у іх ёсць абаненцкая плата, якая ўтрымлівае ў сабе перадаплачаны трафік.

Цяжкасць для параўнання ў тым, што аператары абралі розныя прамежкавыя ўзроўні. Напрыклад, Life:) мае пазнаку ў тарыфікацыі ў 500 мегабайтаў. Наступны ж узровень у яго складае 2 гігабайта (49 000 рублёў), значыцца, абонент, які мае патраціць усяго 750 мегабайтаў, усё роўна мусіць расшчодрыцца на 49 тысяч, а рэшткі трафіку згараць у яго ў канцы месяца.

Каб абраць самага выгаднага для сябе аператара, трэба прыкінуць, які трафік будзе скарыстаны за месяц.

У гарызантальнай восі графіка памеры трафіка ранжыраваны ад 50 мегабайтаў да 4 гігабайтаў. Вертыкальная вось — колькасць грошай, якую прыйдзецца выдаткаваць.

Лідэрства Life:)

Атрымліваецца, што карыстацца паслугамі Life:) выгадна таму, хто патраціць мала трафіку — не больш за 500 мегабайтаў. Патэнцыйныя абаненты Velcome — тыя, хто выкарыстае для працы і адпачынку ад 501 да 750 мегабайтаў. Гігабайт трафіку — адзінае моцнае месца МТС. А вось тым, хто выкарыстоўвае больш за 2 гігабайта інфармацыі, зноў варта аддаць перавагу Life:).
Прапановы аператараў сыходзяцца ў адной і той кропцы ў канцы графіка.

За 99 тысяч рублёў Velcome прадастаўляе 4 гігабайта трафіку, а МТС і Life:) — па 5 гігабайтаў.

Асобнымі радкамі варта ўзгадаць прапановы ад МТС і Life:). Расійскі аператар прадастаўляе неабмежаваны інтэрнэт за 290 тысяч рублёў на тарыфным плане «Абсалют». Туркі ж прапануюць начны інтэрнэт (з 1.00 да 8.00) коштам 29 тысяч рублёў за месяц, прычым у гэтыя грошы ўваходзяць 10 гігабайтаў трафіка. А таксама паслугу «Інтэрнэт на суткі» — 2900–4900 рублёў у залежнасці ад колькасці загружанай інфармацыі.

Крынiца: Наша Ніва
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл