bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №60-61 (3190-3191)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

«Дзякую за беларускія сцягі на плошчы Пілсудскага і перад Прэзідэнцкім палацам»

Аўтар: I 19 красавiка 2010 г.
Беларусь так і засталася адзінай суседкай Польшчы, якая не абвясціла жалобы ў памяць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам.

Хаця пад націскам грамадскасці кіраўнік нашай дзяржавы ўсё ж такі саступіў і на дзень пахавання прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і ягонай жонкі Марыі абвясціў на шэсць гадзін забарону на забаўляльныя праграмы па тэлебачанні і радыё. Зразумела, што суседзі заўважылі такія незразумелыя паводзіны афіцыйнай Беларусі. І заўважылі тую бездань, якая падзяляе беларускі афіцыёз і простых жыхароў краіны.

Прапануем вашай увазе пераклад артыкула гданьскага журналіста Марка ВОНСА, які змясціла польская "Газета Выборча".

Дзякую за беларускія сцягі на плошчы Пілсудскага і перад Прэзідэнцкім палацам. Яны былі выразна бачныя. Не рэжымныя, а гэтыя сапраўдныя, бел-чырвона-белыя. Паводле легенды, гэты сцяг сімвалізуе скрываўленую павязку рыцара з-пад Грунвальда.

Уся мая сям'я з боку мамы адтуль. З Горадні, Ліды, Наваградка, Мастоў, Ваўкавыска, Шчучына, Слоніма, Васілішак… У Катыні забілі сваяка маёй бабкі. Станіслаў Спевак быў дырэктарам пачатковай школы ў Мікелеўшчыне і афіцэрам запасу. Мікелеўшчына ляжыць між Мастамі і Каменкай. Позняй восенню 1939 года ён вярнуўся з вайны і сам з'явіўся перад савецкім "начальствам", бо такое было распараджэнне ўлады. Перад тым, як загінуць, ён паспеў прыслаць дзве запіскі з няволі. Разам з ім загінуў іншы настаўнік гэтай школы, не наш сваяк, але якога ў нас заўсёды згадваюць, бо ён вучыў некаторых маіх цётак — Ян Бобэр.

Такіх сем'яў, як мая — на Памор'і сотні. Прозвішчы маіх сваякоў: Даўгялевіч, Дзякевіч, Баўтрукевіч, Пяцэвіч... Прозвішча маёй бабкі: Маскевіч.

У маёй сям'і ўсе выехалі на захад, ніхто не застаўся над Нёманам, няма каго там наведваць. Але дзякуючы ўспамінам ужо памерлай бабкі Ані, Беларусь для мяне — другая айчына. Я быў крануты, убачыўшы беларускія сцягі на пахавальных урачыстасцях.

Усе ў сям'і ведалі бабчына пачуццё гумару. Бабця, прабач, але я ўжо дарослы і ведаю, што ты не магла быць знаёмая з Алаізай Ажэшка. У тваім садзе не было магілы Яна і Цэцыліі (вядомых з рамана А.Ажэшка "Над Нёмнам". — Рэд.). Але гэта дзякуючы табе я ведаю, як выглядае беларускі сцяг і герб — "Пагоня". Дзякуючы табе я ведаю, што Горадня была найпрыгажэйшым горадам у свеце, бо ў ім было столькі касцёлаў, колькі цэркваў і сінагогаў.

Год таму я пазнаёміўся з новым жыхаром Гданьска. Кірыл паходзіць з Гародні, яму 22 гады, мы некалькі разоў пайшлі на чарку. Кірыл — піяніст. Некалькі дзён таму ён заняў чацвёртае месца ў прэстыжным конкурсе для піяністаў у Барселоне. Я вельмі ім ганаруся…

Марк ВОНСА, "Газета Выборча".

Пераклад Радыё Свабода.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл