bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №60-61 (3190-3191) - "ДАСЛОЎНА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ДАСЛОЎНА

Аляксандр Лукашэнка: «Мы гатовы прыняць Бакіева ў Беларусі — гэта маё асабістае рашэнне як кіраўніка дзяржавы»

Аўтар: I 19 красавiка 2010 г.

Зараз Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Казахстане разам са сваёй сям`ёй, паведаміў у нядзелю прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. “Гэта я ведаю дакладна”, — заявіў беларускі кіраўнік.

“Бакіеў сёння знаходзіцца на поўдні Казахстана разам са сваёй сям’ёй — маленькім сынам пяцігадовым і дачкой дзевяцігадовай, жонкай”, — сказаў Лукашэнка.

“Мяне здзіўляе, чаму тыя, хто пра гэта ведае, не хочуць казаць або кажуць наадварот. Чаму адбываецца ўсё гэта? Я вельмі ўважліва ўсё гэта адсочваю. Забаўна і дзіўна ўсё атрымліваецца і нават па-блюзнерску. Сёння чарговы раз я пачуў, праўда, з расійскіх СМІ (асноўных каналаў пры тым, не проста нейкія там укідванні жоўтай прэсы ці ў інтэрнеце), што месцазнаходжанне Бакіева невядомае. Гэтым панам усё вядома — дзе ён знаходзіцца, чым ён займаецца. Больш за тое, вядома, як усё было”, — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, “гульню тут вядуць і так званы часовы ўрад Кыргызстана, і Расія з Казахстанам, і, я так падазраю, што і Амерыку да гэтага прышпілілі”. “Але я думаю, што ў мяне будзе магчымасць абмеркаваць усе гэтыя пытанні з самім прэзідэнтам Кыргызстана і іншымі, і пераканацца, маю я рацыю тут ці не”, — зазначыў Лукашэнка.

“Відаць, не хочацца маім калегам у Казахстане і, напэўна, у Расіі, каб скінуты сілай прэзідэнт Кыргызстана дзесьці знаходзіўся ў іх, таму што супраць яго распачата крымінальная справа, наколькі я разумею. І вы ведаеце, ганьба цяперашняй часовай уладзе ў Кыргызстане заключаецца ў тым, што яны, напэўна, чакаюць, калі Бакіеў пакіне Казахстан, каб аб`явіць яго ў міжнародны вышук”, — выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

“Хачу яшчэ раз пацвердзіць — калі прэзідэнту Кыргызстана патрэбна будзе падтрымка ў гэтую цяжкую хвіліну для яго сям`і (мяне яшчэ больш непакояць дзеці), яна будзе аказана ўсялякая ў Беларусі. Калі ён захоча прыехаць у Беларусь — хоць сёння, хоць заўтра, паслязаўтра — мы гатовыя прыняць яго тут”, — заявіў Лукашэнка.

“Я ведаю, што зараз узнімецца вой ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, але я паўтараю — гэта маё асабістае рашэнне як кіраўніка дзяржавы. Я маю права на гэтае рашэнне. Няхай мяне асуджаюць, не асуджаюць, але здраджваць людзям — гэта самае бессаромнае, што можа быць у гэтым свеце”.

Поведение Лукашенко вполне понятно

Такое заявление сделал ведущий эксперт российского Центра политической конъюнктуры Павел Салин.

— Поведение Лукашенко вполне понятно. Он примеряет данную ситуацию на себя, т.к. он на всем постсоветском пространстве следующий потенциальный кандидат на "тюльпановую" революцию, — цитирует Салина издание "Взгляд. Деловая газета". — Причем, если в случае подобных событий раньше он мог бы быть поддержан Россией и рядом других государств на постсоветском пространстве, то сейчас вполне может быть, что если события в Беларуси развернутся по подобному сценарию и за этим будет стоят Запад, — то Россия будет сохранять примерно такую же позицию, как в случае с Бакиевым: "Сам виноват".

Здесь Лукашенко не то что бы сильно испугался, но напрягся и демонстрирует свою солидарность с президентом.

 

Слишком знакомые проблемы

По мнению главы Аналитического департамента Центра политических технологий Татьяны СТАНОВОЙ, Лукашенко принимает проблемы Бакиева очень близко к сердцу. "Он видит в киргизских событиях модель, которая может быть реализована и в его стране. Речь идет о силовой смене власти. Нет ничего удивительного в том, что Лукашенко поддерживает ту сторону, с которой себя ассоциирует", -- сказала она.

По словам политолога, для "батьки" крайне важно, какую позицию занимает Россия. Он очень болезненно воспринял то, что Москва поддержала новую киргизскую власть. В конечном счете именно от России во многом будет зависеть, чем закончится в Беларуси попытка реализовать киргизский сценарий. Поэтому Лукашенко решил заранее дискредитировать Кремль, показав, что он поддерживает нелегитимные правительства и мятежников.

www.gzt.ru

 

В Бишкеке пикетировали посольство Беларуси

Общественное движение "Седьмое апреля" просит президента Беларуси Александра Лукашенко не принимать на своей территории экс-президента Кыргызстана Курманбека Бакиева.

Свои требования представители движения озвучили 19 апреля на пикете возле здания посольства Беларуси в Бишкеке.

По словам одного из участников акции Ондуруша Токтонасырова, участники пикета просят президента Беларуси "не вмешиваться в дела чужого государства" и не принимать Бакиева.

Данную просьбу лидеры объединения озвучили на приеме у посла Беларуси Виктора Денисенко, который заверил их в том, что в данный момент Бакиев не находится на территории Беларуси.

Участники движения просят президентов Казахстана, Украины и других стран не принимать Бакиева. Они намерены провести пикет также и перед зданием посольства Казахстана, сообщает АКИpress.

 

ТЫМ ЧАСАМ...

Бакіеў скраў 200 мільёнаў долараў?

Часовы ўрад Кыргызстана заклікае заблакіраваць сродкі, выведзеныя за мяжу атачэннем Курманбека Бакіева.

Як паведамляе Lenta.ru, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка часовага ўрада Кыргызстана Тэмір Сарыеў.

Па словах Сарыева, 7--8 красавіка, калі ў Кыргызстане пачаліся беспарадкі, якія скончыліся зменай улады, праз шэсць камерцыйных банкаў было выведзена каля 200 мільёнаў долараў. Сарыеў сцвярджае, што "падкантрольныя Бакіеву людзі" могуць выкарыстоўваць гэтыя грошы для падрыхтоўкі тэрактаў з мэтай дэстабілізацыі становішча ў рэспубліцы.

Раней у часовым урадзе Кыргызстана заявілі, што грошы былі пералічаны ў адзін з амерыканскіх банкаў. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Сарыева з памочнікам дзяржсакратара ЗША па Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі Робертам Блэйкам.

 

КАЛІ ВЯРСТАЎСЯ НУМАР…

Бакіеў пакінуў тэрыторыю Казахстана. Куды накіраваўся зрынуты прэзідэнт — пакуль невядома

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў учора пакінуў тэрыторыю Казахстана, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС рэспублікі Аскар Абдрахманаў.

"Як мне вядома, Курманбек Бакіеў пакінуў тэрыторыю Казахстана. Куды ён накіраваўся, нам невядома", — сказаў ён на брыфінгу ў панядзелак у Астане, перадае "Інтэрфакс".

На пытанне пра тое, ці пакінуў К.Бакіеў тэрыторыю Казахстана разам са сваёй сям'ёй, прадстаўнік МЗС адказаў: "Напэўна".

 

Меркаванні беларусаў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі даць палітычны прытулак былому прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву чытайце на 6-й старонцы.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

alexandr (20.04.2010 19:24)

Здается мне, сябры, что вы плохо знаете своего батьку.То что здесь совершенно другая "игра" видно со второго раза. А цветные революции - просто тема для журналистов. Думаю стоит пожелать удачи тем кто ее задумал. Только дядя Сэм, парень тоже не промах и видимо меркует сегодня ночи на пролет-как никак, а петушок все-таки клюнул и судя по всему очень неожиданно. Один ноль в "чью-то" пользу. Считаю, что самым игровым будет 3-ий тайм. Но поживем увидем.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл