bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №60-61 (3190-3191) - "ПАЛІТКУХНЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПАЛІТКУХНЯ

Анатоль ЛЯБЕДЗЬКА: «Працэс вылучэння кандыдата ў прэзідэнты ад партыі ўжо распачаўся»

Аўтар: I 19 красавiка 2010 г.

Днямі адбылося пасяджэнне Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На ім была прынята заява, згодна з якой АГП пакідае за сабой права вылучыць партыйнага кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Ці азначае гэта, што адна з вядучых партый адмаўляецца ад ідэі вынайсці сцэнар вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл?

“Мы гатовыя працягваць кансультацыі з іншымі палітычнымі сіламі ў любым фармаце, але ў сітуацыі адсутнасці пазітыўнага выніку па пытанні вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад прыхільнікаў перамен АГП заяўляе аб вылучэнні ўласнага кандыдата на прэзідэнцкі пост”, — гаворыцца ў дакуменце.

Ужо распачалася праца па фарміраванні ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ад АГП. Найбольш верагоднымі кандыдатамі на прэзідэнцкі пост ад партыі з’яўляюцца яе старшыня — Анатоль Лябедзька і ягоны намеснік — эканаміст Яраслаў Раманчук.

“Народная Воля” датэлефанавалася Анатолю Лябедзьку з тым, каб ён растлумачыў пазіцыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі наконт удзелу ў будучай прэзідэнцкай кампаніі:

— Нагадаю, што ніводная палітычная партыя ў Беларусі не прыклала столькі намаганняў, каб у гэтай прэзідэнцкай кампаніі быў адзіны кандыдат ад апазіцыі, колькі Аб’яднаная грамадзянская партыя, — гаворыць Анатоль Уладзіміравіч. — Але палітычная сітуацыя ўнутры беларускай апазіцыі змянілася. Таму наша партыя проста вымушана ісці паралельным курсам. Адзначу, што АГП ні ў якім разе не ставіць крыж на праекце “адзіны кандыдат”. Мы, шчыра кажучы, проста стаміліся чакаць нейкіх канструктыўных дзеянняў у гэтым накірунку ад калег па дэмакратычным лагеры. Таму і распачалі поўнамаштабную падрыхтоўку да будучай прэзідэнцкай кампаніі са сваім кандыдатам.

Калі сітуацыя ўнутры апазіцыі зменіцца, то Аб’яднаная грамадзянская партыя заўжды гатова да перамоў. А калі ўсё застанецца як ёсць — вяла і з пеставаннем амбіцый, то мы пойдзем на выбары са сваім кандыдатам.

— Кандыдаты ад АГП адмовіліся ад удзелу ў кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы, спаслаўшыся на недэмакратычнасць выбарчага працэсу. Ці ёсць у вас спадзяванні, што прэзідэнцкая кампанія будзе праходзіць інакш?

— Не трэба блытаць боб з гарохам. Людзі, якія нават не займаюцца палітыкай — шараговыя выбаршчыкі, разумеюць, што прэзідэнцкія выбары — гэта пытанне рэальнай улады ў Беларусі. У той жа час выбары ў мясцовыя Саветы фактычна не на-

дзяляюць пераможцаў рэальнай уладай і не ўплываюць на сітуацыю. Гэта адчуваецца па настроях выбаршчыкаў. Многія сацыялагічныя апытанні сведчаць аб тым, што людзі не пойдуць на гэтыя выбары. З прэзідэнцкай кампаніяй усё інакш. Выбаршчык пойдзе галасаваць, таму што ў людзей ёсць хоць невялікае, але спадзяванне на перамены, на тое, што яны могуць адбыцца менавіта праз прэзідэнцкія выбары. АГП зняла сваіх кандыдатаў з мясцовых выбараў, зразумеўшы, што падлік галасоў на 100% застаецца ў руках існуючай улады. Гэта быў лагічны і прадуманы крок.

— Думаеце, што падчас прэзідэнцкай кампаніі сітуацыя будзе іншай?..

— Я не выключаю, што яна будзе аналагічнай, але ўдзельнічаць у гэтай кампаніі трэба. Разумееце, прасцей за ўсё ляжаць на канапе, нічога не робячы...

Аб’яднаная грамадзянская партыя — самадастатковая структура. За намі стаіць не абстрактны народ, а канкрэтныя асобы — Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір, Васіль Старавойтаў, Васіль Шлындзікаў, Валянціна Палевікова. Гэтыя асобы — вядомыя ў маштабах Беларусі. У выпадку чаго ў партыі хопіць сіл і рэсурсаў, каб вылучыць свайго кандыдата.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл