ДЫЯГНАЗ
Амаль кожны трэці медык звальняецца пасля адпрацоўкі па абавязковым размеркаванні
На мінулым тыдні падчас online-канферэнцыі БЕЛТА міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко традыцыйна ўзніклі пытанні кадравага дэфіцыту ў медыцынскай галіне. Жарко ў чарговы раз паабяцаў: “З улікам размеркавання цяперашніх выпускнікоў у дадзеным годзе не будзе ўжо ніводнай участковай бальніцы альбо амбулаторыі без урача. Зараз працуем над змяншэннем нагрузкі на ўрача”. Але адкуль такая ўпэўненасць?
Пасля такіх заяў Жарко ўзгадалася выніковая калегія Міністэрства аховы здароўя, якая адбылася ў лютым гэтага года. Там танальнасць выступаючых чыноўнікаў ад медыцыны была іншай, мінорнай. Так, напрыклад, прагучала, што ў 2009 годзе ва ўчастковыя бальнiцы Беларусі размеркавалі ўдвая больш выпускнiкоў, чым у папярэднiм, 2008-м, аднак укамплектаванасць урачамі-тэрапеўтамі і ўчастковымі педыятрамі лепшай не стала. Больш за тое, каэфiцыент сумяшчальнiцтва медыкаў у мінулым годзе вырас i складае зараз 1,41 стаўкi. Для параўнання: у 2008 годзе ён дасягаў 1,39 стаўкі. Старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя Алена Бельская назвала тады як мінімум дзве галоўныя прычыны такой з’явы — заробкі і адток кадраў. Толькі ўявіце: каля 40 працэнтаў маладых урачоў сыходзяць з медыцыны альбо шукаюць працу за межамі Беларусі.
— Летась сярэднемесячная заработная плата работнiкаў аховы здароўя была 772,8 тысячы рублёў, або 276 долараў ЗША, што складае 71,1 працэнта ад сярэднiх заробкаў у прамысловасцi, — паведамiла Алена Бельская. — Пры гэтым упершыню за апошнiя дзесяць гадоў рэальная заработная плата знiзiлася на 3,1 працэнта, хоць увогуле па народнай гаспадарцы знiжэнне склала 0,4 працэнта. І толькi летась у Мiнску быў адзначаны рост рэальных заробкаў работнiкаў аховы здароўя на 1,4 працэнта, што з’яўляецца сведчаннем увагi да нашай галiны з боку сталiчных улад. У сярэднiм 30 працэнтаў маладых спецыялiстаў звальняюцца пасля абавязковага тэрмiну адпрацоўкi. Па звестках анкетавання, з агульнай колькасцi тых, хто звольнiўся летась, 50 працэнтаў планавалi працаўладкавацца ў дзяржаўныя арганiзацыi, 10 працэнтаў — у прыватныя, 37,7 працэнта не паведамiлi пра свае планы, а 2,3 працэнта агучылi свой намер паехаць працаваць за межы Беларусi. Апошнiя лiчбы асаблiва насцярожваюць, улiчваючы сусветныя тэндэнцыi працоўнай мiграцыi медыцынскiх работнiкаў. У iнтэрнеце ўжо сёння можна знайсцi мноства падобных прапаноў з Польшчы, Чэхii, Iспанii i iншых краiн.
Якія ж змены адбыліся ў медыцынскай галіне за два месяцы, што дазволілі міністру аховы здароўя ўпэўнена сцвярджаць, што ў 2010 годзе “не будзе ўжо ніводнай участковай бальніцы альбо амбулаторыі без урача”?





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
Валеры Грыцук (21.04.2010 18:44)
член-корреспондент Национальной академии наук профессор Иван Никитченко. Никитченко подчеркнул, что радионуклиды "вредны для организма в любом количестве". "Они разрушают клетки организма, иммунитет, становятся причиной различных болезней и сокращают продолжительность жизни человека", - сказал он. Гэта праўда! Шаноўны спадар Нікітчанка, не біяхімік, але выснова гэта правільная, бо я , як біяхімік, падцвердзіў у шматгадовых эксперыментах вельмі шкодны ўплыў уздзеяньняў радыёнуклідаў на энзімы., то бок, на галоўны ( пасля нярвовых клетак) элемент функцыянаваньня арганізму. Шкода радыёнуклілаў ня толькі ў шкодных праменях ( як голкі працінаюць усё), але і ў іхніх хімічных уласцівасцях, як цяжкіх металяў. Усе чулі адносна свінца, ртуці… Радыёнукліды яшчэ больш шкодныя ! «Радионуклиды присутствуют в организме каждого третьего минчанина, заявил 19 апреля на пресс-конференции в Минске» Грамадзяне Беларусі, праз дыктатара, выміраюць, а іхнія дзеці нараджаюцца дэбіламі, калекамі і хранічна хворымі., але беларусы згодны быць з поўным страўнікам атруты. ……. ПРАПАНОВА: ЯБЛЫКІ, кожны дзень! Валеры Грыцук к.х.н., былы старэйшы супрацоўнік Інстытуту біяарганічнай хіміі НАН Беларусі