bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №60-61 (3190-3191) - "З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Аркадзь Змачынскі: «Мясцовыя ідэолагі пыталіся ў мяне, чаму я так мала напісаў пра савецкія часы…»

Аўтар: I 19 красавiка 2010 г.

Гісторык Аркадзь ЗМАЧЫНСКI,  які выдаў кнігу пра гісторыю Стоўбцаў,  распавёў "Народнай Волі", адкуль пайшла гісторыя горада,  чаму ён не захацеў шмат пісаць пра савецкія часы і як райвыканкам распарадзіўся выданнем.

— Я вырашыў напісаць гэтую кнігу, таму што ў апошні час вельмі шмат з'явілася рознай недакладнай гістарычнай інфармацыі. Я нарадзіўся ў 1927 годзе, таму апісваў тое, што і сам бачыў, перажыў. Працаваў з архівамі. Вось, напрыклад, шмат версій, адкуль пайшла назва "Стоўбцы". Альбо адзін гісторык напісаў, што ля Стоўбцаў у вёсцы Ліпа быў студэнт, які ў 1511 годзе навучаўся ў Кракаўскім універсітэце. Я знайшоў па карце старых гадоў такую вёску, толькі яна знаходзіцца каля Гарадзеі. Зрабіў запыт у Кракаўскі універсітэт пра гэтага студэнта, мне прыйшоў адказ: "Не было такога". Адным словам, я вырашыў аднавіць гістарычную справядлівасць і выдаць гістарычна-ілюстраваны аповед.

— Дык адкуль жа на самай справе пайшла назва горада Стоўбцы?

— Да гэтага была версія, што назва пайшла ад трох мураваных слупоў, якія былі пастаўлены на мяжы зямель князёў Радзівілаў і Чартарыйскіх. Слупы, маўляў, засталіся ад капліцы Святога Яна, узведзенай у знак эпідэміі, якая ў сярэдзіне XVI стагоддзя забрала шмат чалавечых жыццяў. Але ўсё гаворыць на тое, што назва пайшла ад слупкоў-"стаўбцоў", якія ставіліся ўздоўж Нёмана. Па рацэ з даўніх часоў сплаўлялі лес, плытагоны замацоўвалі плыты на беразе да стаўбцоў, якіх было шмат. Вось такая, лічу, найбольш верагодная версія паходжання назвы нашага горада. А ў аповедзе я расказаў таксама аб гадах майго дзяцінства і юнацтва, распавёў пра лёсы знакамітых і простых людзей Стаўбцоўшчыны.

— Колькі пісалася кніга?

— Гады чатыры. Але каля двух гадоў хадзіла па інстанцыях, ніяк раённыя чыноўнікі не хацелі яе пускаць у друк. У ідэалагічным аддзеле райвыканкама мне сказалі, што ў кнізе мала напісана пра савецкую эпоху. У адказ я прывёў свой аргумент — не хачу, маўляў, пісаць пра "цёмныя" часы. І, у рэшце рэшт, мясцовае начальства знайшло магчымасць і спонсараў, каб выдаць кнігу. Да слова, за працу я не атрымаў ні капейкі. 20 кніг далі замест ганарара. Дык Бог з ім, з ганарарам, мне крыўдна, як распаўсюджваецца кніга. Выканкам амаль увесь выпуск (тыраж быў — 300 экземляраў) забраў сабе. 36 кніг, праўда, праз бібліятэку прадалі насельніцтву, у бібліятэкі далі па экземпляры, а куды дзеліся астатнія — невядома. Кажуць, што дэлегацыям, якія прыязджаюць у раён, раздаюць. А простаму чалавеку і не пачытаць, хоць, ведаю, цікавасць да кнігі вялікая.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл