bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №74-75 (3204-3205)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Аляксандр КАЗУЛIН: «Абскарджваць гэтае ганебнае рашэнне не буду, не хачу ўніжацца…»

Аўтар: I 13 мая 2010 г.

У судзе супраць Казуліна сведчылі міліцыянеры з мінскага палка асобага прызначэння, якія яго не затрымлівалі. Яны блыталіся ў паказаннях, аднак суддзя Міхаіл Хома прызнаў Аляксандра Казуліна вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў яго штрафам у 700 тысяч беларускіх рублёў.

Казуліна судзілі за тое, што быццам бы ён лаяўся матам на вуліцы Леніна 6 мая пасля судовага працэсу над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі. Разам з Казуліным былі затрыманы Алесь Макаеў, Мікола Дземідзенка і Уладзімір Яроменак. Суддзя Хома іх таксама пакараў штрафам — на 15 базавых велічынь кожнага. Гэта 525 тысяч рублёў.

— Спачатку падумалася, што гэтае рашэнне буду абскарджваць, — расказаў пасля суда Аляксандр Казулін. — Бо гэта быў цырк. Сведчылі Дзмітрый Чэвушаў і Віктар Ляшковіч, якія мяне не затрымлівалі. Калі я паказаў суддзі мінулы нумар "Народнай Волі", дзе надрукаваны здымак, як мяне вядуць у міліцэйскі аўтобус зусім іншыя міліцыянеры, ён быў у шоку. Але каб прыняць чэснае рашэнне, пачаў зацягваць працэс і за гэты час у суд прыйшоў адзін з тых, хто мяне затрымліваў 6 мая. А Чэвушаў і Ляшковіч блыталіся ў паказаннях. Адзін казаў, што быццам бы зрабіў мне заўвагу на скрыжаванні Леніна і Кірава, другі — на скрыжаванні Леніна і Маркса. Ляшковіч сцвярджаў, што быў з напарнікам у чорнай службовай вопратцы, Чэвушаў называў камуфляжную форму. І самае смешнае было тое, калі Ляшковіч стаў расказваць, што ён у гэты дзень патруляваў вуліцу Леніна з 9 раніцы да 17 гадзін, але калі яго папрасілі назваць хоць адзін адметны будынак, які месціцца на гэтай вуліцы, ён сказаў — Палац спорту. І што суддзя?! Ён не прыцягнуў іх да адказнасці за хлусню, а вынес прысуд мне і хлопцам. Абскарджваць гэтае ганебнае рашэнне не буду, не хачу ўніжацца, бо зразумела, які будзе вынік.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл