Святлана Зелянкоўская сыграе Жорж Санд
23 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры пройдзе трыо-фэст сучаснага мастацтва "Ноч музыкі".
Праект прысвечаны памяці сусветна вядомага кампазітара Фрыдэрыка Шапена.
У праграме вечарыны запланавана музычна-харэаграфічная навела "Жорж Санд, мазурка і Шапен", адну з галоўных роляў у якой выканае актрыса Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская. Актрыса заўважыла, што гэты праект павінен прыцягнуць як моладзь, так і ўсіх знатакоў беларускай культуры. "Спадзяюся, усё пройдзе не акадэмічна і кансерватыўна, а з доляй добрага гумару, і ноч музыкі будзе таямнічай і цікавай", — сказала яна.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне