bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Праблема аўтамытаў патрапіць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча

Аўтар: I 9 чэрвеня 2010 г. 16:13 I Каментарыі (0)
Беларускія ўлады недаравальна задоўга працягваюць трымаць у падвешаным стане уладальнікаў аўтамабіляў, заявіў лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
“Дасюль невядома, што будзе далей з мытамі на ўвоз машын для фізічных асобаў. Ці то зраўняюцца яны з расейскімі, ці то не. Спачатку планавалася, што тарыфы ўніфікуюца з 1 ліпеня, затым праз нафтавыя спрэчкі мытня паведаміла, што захаваюцца старыя стаўкі. Паведамілі пра падрыхтаваны пратакол часовых выняткаў з рэжыму адзінай мытнай прасторы тавараў, што ўвозяцца фізасобамі. Нібыта дамовіліся, што нічога не зменіцца да 2012 года. Але гэта на экспертным узроўні. Тут Лукашэнка з Мядзведзевым дамаўляюцца абмеркаваць кампрамісныя варыянты вырашэння праблемаў Мытнага саюза… Наш народ ператварыўся ў закладніка і цярпіць ад гандлёвых войнаў і гульняў”, - кажа Аляксандр Мілінкевіч.

“Гэта вельмі адчувальнае пытанне для амаль усіх беларускіх сем’яў. Людзі хочуць хаця б простай пэўнасці: што будзе… Якая ж тут дзяржава для народа?! Людзі то мітусяцца, то вычэкваюць. Праз вялікую палітыку, камбінацыі і амбіцыі народ не мусіць пакутваць”, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч прэс-службе руху “За свабоду”.

Па словах Мілінкевіча, гэтая актуальная праблема абавязкова знойдзе адлюстраванне ў ягонай перадвыбарчай праграме. Апрача таго, старшыня Руху “За Свабоду” заявіў, што падтрымлівае ініцыятыву Партыі БНФ аб правядзенні аўтарэферэндума.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Какая рубрика на нашем сайте вам наиболее интересна?

Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Пункт погляду
У свеце
Культура
Свецкая хроніка
Здароўе
Спорт
Blogger.by
Апытанні
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл