Алена ПАЎЛАВА: «Брат усяго ў гэтым жыцці дасягнуў сам...»
Пра Міхаіла Якаўлевіча Паўлава ўспамінаюць яго аднавяскоўцы і родная сястра.
Як вядома, Міхаіл Паўлаў нарадзіўся ў вёсцы Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У мясцовым сельсавеце пра яго ўспамінаюць з цеплынёй.
— Яго родныя брат Аляксандр і сястра Алена да гэтага часу жывуць у нашай вёсцы, яшчэ адзін брат — у Оршы, — распавяла "Народнай Волі" сакратар сельскага Савета. — Сам Міхаіл Якаўлевіч, наколькі мне вядома, даўно сюды не прыязджаў, але ж зразумела, што спраў і ў Мінску хапала, чалавек быў заняты.
— Ці дапамагаў ён вёсцы?
— Яшчэ як дапамагаў! Аграгарадок не без яго дапамогі з'явіўся, усе будынкі адрэстаўрыраваныя і адрамантаваныя, дарогі пракладзены, сацыяльны цэнтр пабудавалі, тэхнікай вельмі шмат дапамагаў. Усе людзі яму толькі дзякуй кажуць.
— Міхаіл быў у нашай сям'і самым старэйшым, — дадае яго родная сястра Алена Якаўлеўна. — Я — самая малодшая. У працоўнай сям'і выраслі. Бацька працаваў механізатарам, маці — увесь час была ў жывёлагадоўлі. Усё жыццё разам і адпрацавалі ў адной гаспадарцы.
— Вучыўся брат добра?
— Калі б дрэнна вучыўся, то, напэўна, не дасягнуў бы таго, чаго дасягнуў. Добра вучыўся, у людзі выбіўся. Усяго сам дабіваўся, яшчэ мог бы жыць і жыць. Прабачце, але мне цяжка гаварыць…





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне