bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №88-89 (3218-3219) - "АСОБА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

АСОБА

Памёр Міхаіл Паўлаў

Аўтар: I 7 чэрвеня 2010 г.

Хвароба не глядзіць на пасады,  уплывовасць і нават на ўзрост. Памёр былы кіраўнік Мінскага гарвыканкама Міхаіл Паўлаў.

Пухліна мозгу,  складаныя аперацыі ў Беларусі і Iзраілі — але цуд не здарыўся.

58 гадоў не час для смерці, асабліва для чалавека, да якога былі адчынены ўсе клінікі свету. Смерць не запытала пашпарт, службовае пасведчанне. Яна прыйшла ў мінулую нядзелю, каб перагарнуць апошнюю старонку жыцця чалавека.

Тыя, хто ведаў Паўлава па сумеснай рабоце ў Мінгарвыканкаме, адназначна сцвярджаюць, што чалавек проста згарэў на рабоце. "Хуткая" адвезла Міхаіла Якаўлевіча на тэрміновую аперацыю прама з працоўнага кабінета, і да апошняга ён спадзяваўся вярнуцца на дзяржслужбу, пакінуўшы пасаду кіраўніка сталіцы, але застаючыся намеснікам старшыні камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Сёння ўсе афіцыйныя СМІ пішуць пра тое, што пайшоў з жыцця "выбітны дзяржаўны дзеяч", а на самай справе гэта трагічная кар'ера і трагічны лёс яшчэ аднаго беларуса.

Міхаіл Паўлаў родам са Шклоўшчыны. З самага станоўчага боку паказаў ён сябе яшчэ тады, калі ягоны зямляк не ўзначальваў краіну: за кароткі адрэзак часу хлопец з вёскі Ордаць  прайшоў шлях ад звычайнага электразваршчыка да дырэктара Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання, абараніў дысертацыю. Паўлава ў Баранавічах паважалі, яго жыццёвы шлях быў на вачах усіх — і яго ўсе ведалі, і ён ведаў усіх. Іншая справа і іншы маштаб — Мінск, пасада кіраўніка сталіцы.

З Паўлавым Аляксандр Лукашэнка разыграў сваю любімую "магілёўскую кадравую карту" ў 2000 годзе, напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў, калі "мэрам" Мінска стаў прадстаўнік магілёўскай каманды, які проста не меў вопыту кіраўніцтва гаспадаркай такіх маштабаў. Сказаць, што гэта было нечаканае празначэнне, — не сказаць нічога. Для мінскіх чыноўнікаў, для мінскай эліты гэта было не проста іншароднае, а абуральнае прызначэнне. Затое для магілёўскай каманды, якая актыўна займала сталічныя кабінеты, ён быў свой.

І Паўлаву, скажам праўду, было цяжка ў Мінску. І сталіцы было з ім цяжка, асабліва калі ўлічваць, што змяніў ён на пасадзе чалавека з зусім іншым характарам, які мог пастаяць за інтарэсы горада і ведаў Мінск як свае пяць пальцаў, — Уладзіміра Ярмошына. Недахоп вопыту і ведаў, няздольнасць сказаць "не" загадам зверху Паўлаў часам кампенсаваў жорсткім, нават аўтарытарным стылем кіраўніцтва. Працаваў ён, можна сказаць, круглымі суткамі, у любы час дня і ночы ён мог з'явіцца на заводзе і фабрыцы, на будоўлі і ў транспартнай арганізацыі…

Але як можна ахапіць усё аднаму чалавеку? Фактычна да пасады кіраўніка сталіцы ён канчаткова даспеў толькі на фінішы сваёй кар'еры, хаця так і застаўся для мінскіх чыноўнікаў чужаком, "магілёўскім"… І па-чалавечы Міхаіла Паўлава вельмі шкада, бо гэта сапраўды вельмі няпроста амаль дзесяць гадоў быць "сваім сярод чужых і чужым сярод сваіх".

Грамадзянская паніхіда па Міхаілу Якаўлевічу Паўлаву пройдзе 8 чэрвеня ў Доме афіцэраў з 11.00 да 13.00. Яго пахаваюць на Усходніх могілках Мінска.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл