З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ
Уладзімір ГАНЧАРЫК: «Без празрыстых выбараў шанцы апазіцыі блізкія да нуля»
Як звычайна, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў актывізаваліся прадстаўнікі апазіцыі. Праўда, пакуль не справамі, а ў асноўным — словамі. На сённяшні дзень аб сваім намеры балатавацца на прэзідэнцкі пост заявілі ўжо больш за дзесяць апазіцыйных кандыдатаў.
На гэтыя пытанні “Народная Воля” папрасіла адказаць Уладзіміра Ганчарыка — чалавека, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі ў якасці адзінага апазіцыйнага кандыдата ў 2001 годзе.
— Нічога дрэннага няма ў тым, што зараз аб сваім намеры балатавацца ў прэзідэнты заявіла так многа людзей, — гаворыць Уладзімір Іванавіч. — Палітыкам папросту трэба засвяціцца, трэба, каб іх імёны былі на слыху. Дрэнна іншае: да прэзідэнцкіх выбараў засталося не так шмат часу, а дагэтуль невядома, ці будзе абраны адзіны кандыдат.
Нагадаю, што і ў выбарчай кампаніі 2001 года адразу было шмат апазіцыйных кандыдатаў. Аб адзіным тады дамовіліся толькі за два тыдні да выбараў. Тое самае было і напярэдадні выбараў 2006 года, калі ўсё адкладвалася правядзенне Кангрэсу дэмакратычных сіл... На мой погляд, цягнуць далей няма куды, трэба вызначацца з адзіным кандыдатам...
— Такім чынам, вы схіляецеся да таго, што апазіцыі трэба ўдзельнічаць у гэтай кампаніі адзіным кандыдатам?
— Трэба рэальна глядзець на рэчы. Сілы і сродкі ў апазіцыі абмежаваныя. Іх неабходна аб’ядноўваць. Таму, упэўнены, больш шанцаў на перамогу ў адзінага кандыдата.
Але праблема нават не ў выбары адзінага кандыдата. Глабальная праблема перад усёй апазіцыяй ізноў толькі адна: як пераадолець махавік фальсіфікацый... Бо калі выбары будуць праходзіць па ранейшых сцэнарыях, то дзеючаму кіраўніку дзяржавы напішуць любыя пераможныя лічбы...
— А як пераадолець гэты самы махавік?
— Адпаведнае пытанне трэба падымаць ужо зараз...
— Ці не позна за лічаныя месяцы да выбараў?
— Позна, канечне. Але лепш позна, чым ніколі. Усе магчымыя сродкі і рэсурсы апазіцыя павінна скіраваць на фарміраванне грамадскай думкі аб тым, што свой выбар грамадства мусіць абараніць. І дзеля гэтага ўсе сродкі добрыя: ад выпуску ўлётак да непасрэдных сустрэч з людзьмі... Іншага выйсця няма.
Прачытаў нядаўна ў “Народнай Волі” дыскусію Віктара Івашкевіча і Юрыя Хадыкі, падчас якой Юрый Віктаравіч узгадаў падзеі ў Сербіі, дзе ў рэшце рэшт прыйшоў да ўлады Каштуніца. Але ў Сербіі была крыху іншая сітуацыя. Грамадства выказвала сваё незадавальненне дзейсным становішчам рэчаў яшчэ задоўга да выбараў — пратэставалі рабочыя, з пратэстамі на вуліцы выходзіла моладзь... Там адпаведным чынам была сфарміравана грамадская думка. У Беларусі сітуацыя іншая: пратэстныя настроі ў грамадстве вялікія, але яны кухонныя. З людзьмі апазіцыя фактычна не працуе...
— Уладзімір Іванавіч, з тых, хто ўжо зараз заявіў аб сваім удзеле ў выбарах прэзідэнта, хто найбольш сімпатычны асабіста вам?
— Калі не будзе вырашана галоўнае пытанне аб правядзенні чэсных выбараў, то шанцы апазіцыі, шанцы ўсіх кандыдатаў прыйсці да ўлады блізкія да нуля... Але мне асабіста сімпатычны двое — Аляксандр Ярашук і Аляксандр Казулін.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
Андрей (8.06.2010 18:06)
Старая песня о главном: «Глабальная праблема перад усёй апазіцыяй ізноў толькі адна: як пераадолець махавік фальсіфікацый...». И тут же: «З людзьмі апазіцыя фактычна не працуе»... Как же так? С людьми, оказывается, работать оппозиция не научилась, но не это мешает ей пробиться во власть, а «махавік фальсіфікацый»? Есть ли тут логика? Логика вряд ли, но есть, возможно, некая «загогулина». Вопрос: а заинтересована ли действующая власть в том, чтобы оппозиция научилась таки работать с людьми? Ответ: а на кой кому эти лишние хлопоты? Поэтому, дабы отвлечь внимание соперницы от реальной проблемы, власть и подбрасывает ей «факты фальсификаций». В общем итоге голосования это мизер, но все довольны. Все мнят себя прекрасными политиками, да вот только помешала фальсификация. И позапрошлый незадачливый «единый» привлекается уже в качестве мудрого эксперта и глаголет: «свой выбар грамадства мусіць абараніць. І дзеля гэтага ўсе сродкі добрыя…». Но почему, спрашивается, почему общество должно выбрать того, кто с ним «фактычна не працуе»?
Андрей (9.06.2010 00:06)
Тянет гуру на грабли: «Сілы і сродкі ў апазіцыі абмежаваныя. Іх неабходна аб’ядноўваць. Таму, упэўнены, больш шанцаў на перамогу ў адзінага кандыдата». Ответ в конце задачника: «Организация единого штаба для нескольких кандидатов обойдется не дороже организации штаба единого кандидата». Примечание: «Деньги единого кандидата распределяются не среди лучших исполнителей (политтехнологов, спичрайтеров, имиджмейкеров и т.д.), а среди «своих». Другими словами, в корзину единого кандидата попадают далеко не самые свежие яйца.